Арабская парода

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арабская парода

Арабская парода верхавых коней выведзена арабамі ў 4-8 стагоддзях на Аравійскім паўвостраве шматвяковым адборам. Выкарыстоўвалася ў розных краінах свету пры стварэнні і ўдасканаленні арлоўскай рысістай, чыстакроўнай верхавой, тракененскай і іншых парод. Арабскую пароду гадуюць у Індыі, Пакістане, Егіпце, Турцыі, ЗША, Канадзе, краінах Еўропы. На Беларусі перспектыўная ў спорце, турызме.

Коні невялікія (вышыня ў карку жарабцоў 151 см, кабыл 148 см), вельмі прыгожыя і грацыёзныя. Маюць высокую пладавітасць, непераборлівыя, трывалыя. Масць шэрая, гнядая, рыжая. Рэзвасць на 1000 м — 1 мін 8 с, 1600 м — 1 мін 48,8 с, 2700 м — 2 мін 41 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]