Перайсці да зместу

Арлекін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арлекін

Арлекін — традыцыйны персанаж італьянскай камедыі дэль артэ; слуга-прастак, нязграбны цяльпук, які сваімі недарэчнымі паводзінамі заблытваў інтрыгу камедыі. У сярэдзіне 17 стагоддзя ў Францыі — вобраз хітрага, дасціпнага плеткара, які актыўна ўдзельнічаў у развіцці дзеяння. Далейшыя змены маскі арлекіна адбываліся па-за камедыяй дэль артэ. У 18 — пачатку 19 стагоддзя ў Францыі арлекін — вытанчаны любоўнік, шчаслівы сапернік персанажа народнага тэатра П’еро.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]