Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва
Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва | |
---|---|
ням.: Akademie für Darstellende Kunst Baden-Württemberg | |
Арыгінальная назва | ням.: Akademie für Darstellende Kunst Baden-Württemberg |
Міжнародная назва | англ.: Academy of Performing Arts Baden-Wuerttemberg |
Заснаваны | 2007 |
Студэнты | 55 |
Размяшчэнне | Людвігсбург |
Сайт | adk-bw.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва (ням.: Akademie für Darstellende Kunst Baden-Württemberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Людвігсбург.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Акадэмія размешчана ў сумесным кампусе з Бадэн-Вюртэмбергскай кінаакадэміяй у Людвігсбургу. Яна прапануе праграмы бакалаўрыяту і магістратуры ў галіне акцёрскага майстэрства, рэжысуры і драматургіі, якія цесна звязаны з тэатрам і кіно.
У ліпені 2007 года стварэнне акадэміі было аднагалосна прынята ўсімі фракцыямі ландтага Бадэн-Вюртэмберга, і яна была афіцыйна заснавана 8 кастрычніка 2007 года. Заснавальнікамі акадэміі з’яўляюцца федэральная зямля Бадэн-Вюртэмберг, Бадэн-Вюртэмбергская кінаакадэмія, Штутгарцкая дзяржаўная акадэмія выяўленчага мастацтва і горад Людвігсбург.
У супрацоўніцтве з Бадэн-Вюртэмбергскай кінаакадэміяй былі распрацаваны новыя праграмы навучання тэатральнай рэжысуры, акцёрскаму майстэрству і драматургіі. Акрамя таго, у Людвігсбургу была пабудавана эксперыментальная сцэна, якая перададзена акадэміі.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы