Балтыйская міжнародная акадэмія
Балтыйская міжнародная акадэмія | |
---|---|
лат.: Baltijas Starptautiskā akadēmija | |
Арыгінальная назва | лат.: Baltijas Starptautiskā akadēmija |
Міжнародная назва | англ.: Baltic International Academy |
Заснаваны | 1992 |
Тып | прыватная ВНУ |
Рэктар | Q86005607? |
Размяшчэнне | Рыга |
Юрыдычны адрас | вул. Ламаносава 4, Рыга, Латвія |
Сайт | bsa.edu.lv |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Балтыйская міжнародная акадэмія (лат.: Baltijas Starptautiskā akadēmija) — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рызе і філіяламі ў іншых гарадах Латвіі.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Балтыйская міжнародная акадэмія (да 2006 года — Балтыйскі рускі інстытут) заснавана ў 1992 годзе. У ёй навучаецца каля 4 500 студэнтаў, у тым ліку 400 замежных студэнтаў з 20 краін Еўропы і свету. Вучэльня прапануе праграмы вышэйшай адукацыі першай (бакалаўр) і другой (магістр) ступеняў. Навучанне праводзіцца ў трох паралельных патоках: на латышскай мове (75 % аб’ёму навучання на латышскай мове, астатняя частка — на рускай і англійскай мовах); на рускай мове (75 % прадметаў выкладаюцца на рускай мове, астатняя частка — на латышскай і англійскай мовах); і англійскай мове (не менш за 75 % навучання).