Баравічы
Appearance
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Баравічы (руск.: Боровичи) — горад (з 1770) у Расіі, у складзе Баравіцкага раёна Наўгародскай вобласці. Насельніцтва 56,1 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 15 стагоддзі. Размешчаны на рацэ Мста, за 194 км ад Вялікага Ноўгарада. Чыгуначная станцыя.
Баравіцкі камбінат вогнеупораў, вытворчасць сілікатнай цэглы, электрамагнітных кампанентаў радыёэлектроннай апаратуры, харчовая прамысловасць.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксей Аляксандравіч Кузняцоў — савецкі партыйны дзеяч
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баравічы