Беларуска-грэчаскія адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Грэчаскай Рэспублікай усталяваны 5 сакавіка 1992 года. Грэцыя — адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, якай прызнала суверэнітэт Беларусі[1].
Аснову беларускага экспарту складаюць пастаўкі калійных угнаенняў, сыравіны пушніна-футравай, пруткоў з вугляродзістай сталі. У Беларусь з Грэцыі галоўным чынам імпартуецца тытунёвая сыравіна, лекавыя сродкі, пруткі і профілі алюмініевыя[1].
У 2003 годзе тавараабарот паміж Грэцыяй і Беларуссю склаў 11 млн. долараў ЗША і ў параўнанні з 2002 годам павялічыўся на 28 працэнтаў (у 2002 годзе — 8,57 млн долараў)[1].
Па стану на 1 студзеня 2003 года ў Беларусі зарэгістравана 14 прадпрыемстваў з удзелам грэчаскага капіталу[1].
Беларускі бізнесмен Павел Тапузідзіс з’яўляецца ганаровым консулам Грэцыі ў Беларусі[2][3].
Зноскі
- ↑ а б в г СОСТОЯЛАСЬ ВСТРЕЧА ПОСЛОВ БЕЛАРУСИ И ГРЕЦИИ, АККРЕДИТОВАННЫХ В РОССИИ
- ↑ Дыпламатычны даведнік . Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (1 чэрвеня 2024). Праверана 17 мая 2024.
- ↑ Беларусь вошла в двадцатку стран по числу почетных консулов