Белорусский иллюстрированный календарь
«Белорусский иллюстрированный календарь» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Мова | беларуская |
Тыраж |
«Белорусский иллюстрированный календарь», у 1947 г. назва «Иллюстрированный календарь» — друкаванае выданне беларусаў у Аргенціне.
Выходзіў раз на год на рускай і беларускай мовах з 1939 г. Выдаваўся ў Буэнас-Айрэсе ў друкарні беларуса Іосіфа Альсевіча. На старонках выдання размяшчаліся справаздачы пра дзейнасць беларускіх арганізацый, рэлігійны каляндар на наступны год (для каталікоў і праваслаўных асобныя), артыкулы аб СССР, заклікі дапамагаць СССР, вершы, парады, карысная інфармацыя.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шабельцаў С. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930 — 1960-я гг.): Зборнік дакументаў і ўспамінаў / Сяргей Шабельцаў; Рэдактар Н.Гардзіенка. — Мн.: Медысонт, 2009. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 17). — С. 40.