Боркі (Кіраўскі раён)
Вёска
Боркі
|
Бо́ркі[1] (трансліт.: Borki, руск.: Борки) — вёска ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Баравіцкага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
15 чэрвеня 1942 года ў вёсцы нямецкімі акупантамі было забіта 1800 мірных жыхароў[2].
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Грыбавецкага сельсавета[3].
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці — адкрыты 20 чэрвеня 2020 года[4]. Асноўная кампазіцыя мемарыяла «Беларусь — журботная маці».
- Капліца ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых»
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Алег Сцяпанавіч Сакадынец (нар. 1951) — беларускі палітык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Боркі: боль і памяць (30 жніўня 2016). Праверана 16 красавіка 2017.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 (руск.)
- ↑ president.gov.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх