Будынак Эдускунты
Славутасць | |
Будынак Эдускунты | |
---|---|
фінск.: Eduskuntatalo шведск.: Riksdagshuset | |
![]() | |
60°10′21″ пн. ш. 24°56′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Хельсінкі |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Архітэктар | Іохан Сірэн |
Дата заснавання | 1931 |
Будаўніцтва | 1926—1931 гады |
![]() |
Будынак парламента (Эдускунты) (фінск.: Eduskuntatalo, шведск.: Riksdagshuset) — будынак у Хельсінкі, у якім засядае аднапалатны фінскі парламент Эдускунта.
Пабудаваны у стылі манументальнага класіцызму на праспекце Манергейма (фінск.: Mannerheimintie) у 1926—1931 гадах па праекце архітэктара Іохана Сірэна.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/Eduskuntatalon_kapiteelit.jpg/180px-Eduskuntatalon_kapiteelit.jpg)
Масіўны кубічны будынак Эдускунты мае агульную вышыню 25 метраў, шырыню — 54, даўжыню — 75 метраў і 6 узроўняў-паверхаў. Архітэктар выкарыстаў традыцыйныя мастацкія сродкі, якія даўно сталі сімвалам улады. На галоўным фасадзе будынка, аздобленага ружова-шэрым фінскім мармурам, 14 калон карынфскага ордара, які са старажытных часоў выкарыстоўваецца ва ўрадавых пабудовах, вышынёй ў чатыры паверхі. Будынак Парламента некалькі разоў пашыраўся і дабудоўваўся, і цяпер разам з падземнымі мае 11 паверхаў, з абодвух бакоў прыбудаваны карпусы-крылы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Nordiska_radets_session_i_Helsingfors_2008-10-27_%283%29.jpg/220px-Nordiska_radets_session_i_Helsingfors_2008-10-27_%283%29.jpg)
Інтэр’ер таксама вытрыманы па большай частцы ў класіцыстычным стылі, аднак у ім ужо прысутнічаюць элементы функцыяналізму і ар-дэко. Лесвіцы выкананы з мармуру, у аздабленні і стварэнні прадметаў інтэр’ера шырока выкарыстаны граніт, мармур, дрэва (карэльская бяроза, дуб, арэх).
Перад будынкам парламента ўсталяваны скульптуры першых прэзідэнтаў незалежнай Фінляндыі Каарла Юха Стольберга і Пера Эвінда Свінхувуда.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак Эдускунты
- Афіцыйны сайт Эдускунты
- Здание Парламента Архівавана 4 сакавіка 2016.