Бурханудзін Рабані (1940, Файзабад, правінцыя Бадахшан — 20 верасня2011) — прэзідэнт Афганістана з 1992 па 2001 год. Рэальна не валодаў прэзідэнцкімі паўнамоцтвамі пасля ўзяцця Кабула талібамі ў 1996 годзе, аднак прызнаваўся міжнароднай супольнасцю як легітымны прэзідэнт Афганістана. Быў Старшынёй Вышэйшага Савета Міру Афганістана. Навучаўся ў рэлігійнай школе Абу-Ханіфія, затым на тэалагічным факультэце Кабульскага ўніверсітэта, вучыўся ісламскай філасофіі ў Егіпце ва ўніверсітэце Аль-Азхар. З 1963 года прафесар Кабульскага ўніверсітэта, дзе выкладаў ісламскае права. Вярнуўся ў Афганістан у 1968 годзе.