Вадзім Андрэевіч Анішчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзім Андрэевіч Анішчанка
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1938(1938-10-29) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1997)
Навуковае званне
Альма-матар

Вадзім Андрэевіч Анішчанка (нар. 29 кастрычніка 1938, Масква, Расія) — беларускі энергетык, спецыяліст у галіне электрычных станцый, сетак, электраэнергетычных сістэм і кіравання імі. Доктар тэхнічных навук (1997), прафесар (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электрычныя станцыі», 1961).

Працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену, Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (інжынер, 1961—1964), Беларускім філіяле Маскоўскага энергетычнага інстытута, Беларускім філіяле Усесаюзнага цеплатэхнічнага інстытута (1964—1982, навуковы супрацоўнік), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1964, энергетычны факультэт, кафедра «Электразабеспячэнне», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: электраэнергетыка; надзейнасць сістэм электразабеспячэння; энергаэфектыўнасць прамысловых прадпрыемстваў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Знак Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна «70 гадоў Беларускай энергасістэме» (2001).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Методы и алгоритмы контроля достоверности и повышения точности измерений на электрических станциях и подстанциях : диссертация … доктора технических наук : 05.14.02 : защищена 11.10.1996 : утверждена 00.00.1997 / Анищенко Вадим Андреевич. — Минск, 1996.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анішчанка Вадзім Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 334. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Анищенко Вадим Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 111.
  • Анищенко Вадим Андреевич // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 148.
  • Анищенко Вадим Андреевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004. — Минск, 2004. — С. 17.
  • Вадиму Андреевичу Анищенко — 75 лет! // Энергия и менеджмент. — 2013. — № 4/5. — С. 71.