Перайсці да зместу

Ваза (дынастыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваза
шведск.: Vasa, Vasaätten, польск.: Wazowie
Вялікі дзяржаўны герб Швецыі з гербам рода Ваза ў цэнтры
Вялікі дзяржаўны герб Швецыі з гербам рода Ваза ў цэнтры
Краіна Швецыя, Рэч Паспалітая
Заснавальнік Густаў I Ваза
Апошні кіраўнік Ян II Казімір Ваза
Год заснавання 1523
Спыненне роду 1689
Зрушэнне 1668
Тытулы

Кароль Швецыі
Кароль Польшчы

Вялікі князь літоўскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва́за або Васа (шведск.: Vasa, Vasaätten, польск.: Wazowie) — каралеўская дынастыя, якая правіла ў Швецыі (1523—1654) і Рэчы Паспалітай (1587—1668).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіла са старажытнага роду Эрыксанаў. Назва ад выявы снапа (шведск.: vase) на родавым гербе

Заснавана Густавам I [1523—1560]. Каралямі Швецыі былі яго сыны Эрык XIV [1560—1568], Юхан III [1568—1592], Карл IX [1609—1611], сын апошняга Густаў II Адольф [1611—1632], дачка апошняга Крысціна [1632—1654]. Род абарваўся са смерцю Крысціны ў 1689 годзе.

У Рэчы Паспалітай правілі Жыгімонт III (1587—1632, у 1592—1604 і кароль Швецыі), які ўстанавіў шведска-польскую асабістую унію [1592—1599], яго сыны Уладзіслаў IV [1632—1648] і Ян II Казімір [1648—1668]. Са смерцю апошняга ў 1672 годзе мужчынская лінія рода Ваза спынілася.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Пазднякоў, В. Ваза // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1. Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З.Э.Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 688 с.: іл. – С. 367. — ISBN 985-11-0041-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]