Валянціна Геніеўна Антанюк
Валянціна Геніеўна Антанюк | |
---|---|
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, выкладчыца ўніверсітэта, оперная спявачка, празаік, мастацтвазнаўца |
Дата нараджэння | 23 верасня 1954 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Q12078657? |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Валянціна Геніеўна Антанюк (укр.: Валенти́на Ге́ніївна Антоню́к; нар. 23 верасня 1954, с. Новаекацярынаўка, Старабешаўскі раён, Сталінская вобласць) — украінская спявачка (сапрана), паэтэса, празаік, мастацтвазнаўца. Народная артыстка Украіны (2020).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1980 годзе скончыла Кіеўскую кансерваторыю па класе прафесара М. К. Кандрацюка (спевы) і З. Я. Ліхтман (камерны клас).
Выкладала ў кіеўскім Універсітэце культуры. З 1995 года — асістэнт у класе М. К. Кандрацюка, пасля — прафесар кафедры сольных спеваў Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя П. І. Чайкоўскага (Кіеў).
Прафесар, доктар культуралогіі, член нацыянальных саюзаў пісьменнікаў і тэатральных дзеячаў Украіны, а таксама Усеўкраінскага музычнага саюза.
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- Заслужаная артыстка Украіны (1992)
- Народная артыстка Украіны (2020)
- Акадэмік Міжнароднай педагагічнай акадэміі краін СНД(2000)
- Акадэмік Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук ЮНЕСКА (2009)
- Ордэн «Маэстра» Кіеўскага міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў (2009).
Зноскі