Валянцін Галарса Марантэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Галарса Марантэ
дэпутат франкісцкіх кортэсаў[d]
16 сакавіка 1943 — 21 лютага 1946
міністр унутраных спраў Іспаніі[d]
16 кастрычніка 1940 — 2 верасня 1942
Папярэднік Рамон Серана Суньер
Пераемнік Blas Pérez González[d]

Нараджэнне красавік 1882
Смерць 1951
Партыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Званне дывізійный генерал[d]
Узнагароды
Grand Cross of Naval Merit with white badge

Валянцін Галарса Марантэ (ісп.: Valentín Galarza Morante; 22 красавіка 18829 чэрвеня 1952), таксама вядомы па мянушцы «Тэхнік» (ісп.: El Técnico[1]) — іспанскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў Іспаніі (1941—1942).

Асабісты сябар Франсіска Франка[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў г. Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя. Скончыў Галоўную ваенную акадэмію Таледа і Вышэйшую ваенную школу Мадрыда[3].

У 1932 годзе прыняў удзел у няўдалым дзяржаўным перавароце на чале з Хасэ Санхурха. Уступіў у Іспанскі ваенны саюз[2]. Пры падрыхтоўцы ліпеньскага паўстання 1936 года адказваў за вярбоўку вышэйшага афіцэрства[4], адначасна працуючы ў ваенным міністэрстве ў Мадрыдзе.

18 ліпеня 1936 года, калі пачалася грамадзянская вайна, Галарса быў арыштаваны ўладамі і трапіў у турму. 9 лютага 1939 года вызвалены войскамі нацыяналістаў.

У верасні 1939 года прызначаны намеснікам сакратара прэзідэнцыі ўрада[5], уступіў у ТІФСНСН[6]. У 1940 годзе заняў пасаду прэзідэнта Савета па кіраванні нацыянальнай спадчынай[7].

У гады Другой сусветнай вайны дзейнічаў у інтарэсах брытанскай разведкі. Паміж 1940 і 1943 гадамі Галарса атрымліваў хабары ў мільёны долараў ад Вялікабрытаніі, каб адгаварыць кіраўніка краіны Франсіска Франка ад удзелу ў вайне на баку дзяржаў Восі[8].

У 1941[9]—1942[10][11] гадах займаў пасаду міністра ўнутраных спраў.

Паміж 1943 і 1946 гадамі быў дэпутатам у франкісцкіх картэсах[12].

Пасля адышоў ад дзяржаўнай дзейнасці. Памёр у Мадрыдзе[13].

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Галарса адзначыўся як праціўнік фалангістаў[7] і выступаў за рэстаўрацыю манархіі[14].

Паводле звестак брытанскага пасла Сэмюэля Хора, у гады Другой сусветнай ён быў прыхільнікам Антыгітлераўскай кааліцыі. Праз гэта ў Галарса склаліся варожыя адносіны з Рамонам Серанам Суньерам, швагерам Франка і прыхільнікам нацысцкай Германіі[15].

З 1942 года стаў супрацоўнічаць з манархічнай апазіцыяй[13]. У чэрвені 1943 года падпісаў маніфест у падтрымку аднаўлення манархіі, з-за чаго страціў свой уплыў у картэсах[16].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Busquets 2003, p. 59.
  2. а б Preston 1995, p. 91.
  3. de Arce 1984, p. 206.
  4. González Calleja 2011, pp. 114–115.
  5. Preston 1995, p. 431.
  6. Andrés-Gallego 1997, p. 238.
  7. а б Sinova 1989, p. 101.
  8. Cómo Churchill sobornó a los generales de Francisco Franco para que España no entrara en la Segunda Guerra Mundial.
  9. Gil Pecharromán 2013, p. 45.
  10. Moradiellos 2000, pp. 77–78.
  11. Payne 1997, p. 38.
  12. Galarza Morante, Valentín. 57. Elecciones 16.3.1943. Buscador histórico de diputados (1810-1977). Congreso de los Diputados.
  13. а б de Bordejé 2007, p. 254.
  14. Lewis 2002, p. 86.
  15. Thomàs 2008, p. 151.
  16. Preston 1995, p. 492.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Andrés-Gallego, José (1997). ¿Fascismo o Estado católico? Ideología, religión y censura en la España de Franco, 1937-1941. Madrid: Encuentro.
  • Busquets, Julio (2003). Ruido de sables: las conspiraciones militares en la España del siglo XX. Crítica.
  • de Arce, Carlos (1984). Los generales de Franco. Ate.
  • de Bordejé, Fernando (2007). Galería de personajes españoles. Egartorre.
  • Domínguez Arribas, Javier (2009). El enemigo judeo-masónico en la propaganda franquista, 1936-1945. Marcial Pons Historia. ISBN 978-84-96467-98-9.
  • Gil Pecharromán, Julio (2013). El Movimiento Nacional (1937-1977). Barcelona: Grupo Planeta. ISBN 978-84-08-12138-1.
  • González Calleja, Eduardo (2011). Contrarrevolucionarios: Radicalización violenta de las derechas durante la Segunda República, 1931-1936. Madrid: Alianza Editorial. ISBN 978-84-206-6455-2.
  • Lewis, Paul H. (2002). Latin Fascist Elites: The Mussolini, Franco, and Salazar Regimes. Greenwood publishing group.
  • Moradiellos, Enrique (2000). La España de Franco (1939-1975). Política y sociedad. Madrid: Síntesis. ISBN 84-7738-740-0.
  • Payne, Stanley G. (1997). El primer franquismo. Los años de la autarquía. Madrid: Historia 16-Temas de Hoy. ISBN 84-7679-325-1.
  • Preston, Paul (1995). Franco. Londres: Fontana.
  • Sinova, Justino (1989). La Censura de prensa durante el franquismo (1936-1951). Espasa-Calpe.
  • Thomàs, Joan Maria (2008). Roosevelt and Franco During the Second World War. Palgrave Macmillan. ISBN 9780230616905.