Перайсці да зместу

Васіль Восіпавіч Тапаркоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Восіпавіч Тапаркоў
руск.: Василий Осипович Топорков
Дата нараджэння 4 (16) сакавіка 1889 ці 17 сакавіка 1889(1889-03-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1970(1970-08-25)[2] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны педагог, тэатральны рэжысёр
Тэатр
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Масквы» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Сталінская прэмія Сталінская прэмія
IMDb ID 0867722

Васіль Восіпавіч Тапарко́ў[3] (4 (16) сакавіка 1889, Санкт-Пецярбург — 25 жніўня 1970, Масква) — акцёр тэатра і кіно, рэжысёр і тэатральны педагог. Народны артыст СССР (1948). Доктар мастацтвазнаўства (1965), прафесар (1948).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1909 годзе скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча. У 1909—1914 гадах працаваў Пецярбургскім тэатры Літаратурна-мастацкага таварыства. З пачаткам Першай сусветнай вайны быў прызваны ў армію і адпраўлены на фронт, дзе трапіў у палон.

З 1919 года працаваў у Маскве ў прыватным тэатры Карша (Рускі Драматычны тэатр), з 1927 года ў Маскоўскім Мастацкім акадэмічным тэатры. Выкладаў у Школе-студыі імя У. Неміровіча-Данчанкі, з 1948 года — прафесар.

Памёр 25 жніўня 1970 года. Пахаваны ў Маскве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у ролі Платона Каратаева ў п’есе па раману Л. М. Талстога «Вайна і мір». Сярод роляў: Чычыкаў («Мёртвыя душы»), Бераст («Платон Крэчат»), Кругасветаў («Плады асветніцтва»), Мышлеўскі («Дні Турбіных»), Аргон («Тарцюф» Мальера) і інш.
У якасці рэжысёра здзейсніў пастаноўкі «Тарцюф» (1939, разам з Кедравым), «Апошнія дні» (1943, разам з В. Я. Станіцыным) і інш. Выканаў ролі ў кінастужках «Марозка» (1924), «Юбілей» (1941), «Дзяўчына без адраса» (1957) і інш.

Аўтар кніг і артыкулаў аб вучэнні К. С. Станіслаўскага

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 чэрвеня 2019.
  2. а б в Топорков Василий Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тапарко́ў Васіль Восіпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 429—430. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Образцова А. Г. Топорко́в Василий Осипович // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 236—237. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)
  • Топорко́в Василий Осипович / Зубков Ю. Я. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 93. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]