Вераніка Анатолеўна Чаркасава
Вераніка Анатолеўна Чаркасава | |
---|---|
Род дзейнасці | журналістка |
Дата нараджэння | 12 студзеня 1959 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 2004[1] (45 гадоў) ці 25 кастрычніка 2004[2] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Анатоль Паўлавіч Чаркасаў |
Альма-матар | |
Сайт | veronikacherkasova.org |
Вераніка Анатолеўна Чаркасава (12 студзеня 1959 — 20 кастрычніка 2004, Мінск) — беларуская журналістка.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]
Ніка, так яе называлі бацькі, з маленства расла ў творчай атмасферы. Яе маці, Дзіяна Чаркасава, працавала ў газеце «Голас Радзімы», бацька, Анатоль Чаркасаў, таксама быў журналістам і пісьменнікам, займаўся перакладамі. У апошніх класах яна друкавалася ў «Голасе Радзімы» са сваімі першымі нататкамі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Яна працавала ў незалежнай беларускай прэсе, праводзіла журналісцкія даследаванні, пісала на сацыяльныя тэмы (пра праблемы «простага чалавека», секты, цыганскую меншасць і г.д.), таксама напісала некалькі артыкулаў на тэму незаконнага гандлю зброяй паміж Беларуссю і Іракам.
Пасля заканчэння журфаку БДУ (кірунак «Радыё і тэлебачанне»), пачала працаваць у моладзевай рэдакцыі БТ. Займалася дакументалістыкай. Самыя знакамітыя дакументальныя фільмы — пра Максіма Багдановіча, пра Сяргея Мяржынскага, а таксама пра бацьку, Анатоля Чаркасава. Пэўны час яна разам з будучым мужам Дзмітрыем Філімонавым працавала над праграмай «Крок».
На пачатку 1990-х Чаркасава развіталася з БТ і прыйшла ў «Голас Радзімы». Потым працавала ў незалежных выданнях: «Имя», «Белорусская деловая газета», «Наша Свабода» потым у «БелГазеце» (1995—2003, намесніца галоўнага рэдактара), апошні год працавала ў незалежнай газеце «Салідарнасць».
Забойства[правіць | правіць зыходнік]
20 кастрычніка 2004 года была забітая ва ўласнай кватэры ў Мінску. Забойца нанёс каля 20 нажавых удараў. Вераніка Чаркасава пахаваная на Каладзішчанскіх могілках.
Следства[правіць | правіць зыходнік]
Праваахоўныя органы лічаць, што да забойства можа быць датычны сын В. Чаркасавай Антон Філімонаў. У цяперашні час яго месцазнаходжанне невядома. У красавіку 2006 года малады чалавек быў асуджаны па арт. 221 УК (выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер) на два з паловай гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання. 16 мая 2007 года ў адносінах А. Філімонава была ўзбуджаная справа па ч. 1 арт. 147 УК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Аднак ён да таго часу ўжо знік.
8 лютага 2007 года ў сувязі з неўстанаўленнем асоб, якія падлягаюць прыцягненню ў якасці абвінавачваных, расследаванне крымінальнай справы аб забойстве Веранікі Чаркасавай было прыпынена, аднак аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне акалічнасцяў злачынства і вышук датычных да яго асоб, працягваюцца.
11 чэрвеня 2007 года была вынесена пастанова аб прыцягненні А. Філімонава ў якасці абвінавачванага. Пракуратура Першамайскага раёна Мінска санкыянавала зняволенне А. Філімонава пад варту. Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў стаўленні яго было прыпынена 16 ліпеня 2007 года ў сувязі з тым, што абвінавачваны схаваўся ад органаў крымінальнага пераследу.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт прысвечаны журналістцы (англ.)
- Старонка на сайце Фонда Дзм. Завадскага Архівавана 18 лістапада 2011.
- Імёны Свабоды: Вераніка Чаркасава
- 4 гады назад была забітая журналістка Вераніка ЧеркасоваАрхівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Забітай журналістцы Вераніцы Чаркасавай споўнілася б 50 Архівавана 22 студзеня 2009.
- «Таямніца следства. P.S.», дак. фільм на YouTube