Вераніка Валер’еўна Цапкала
Вераніка Валер’еўна Цапкала | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, кіраўнік |
Дата нараджэння | 7 верасня 1976 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Маці | Яўгенія Шасцерыкова |
Муж | Валерый Цапкала |
Дзеці | Пётр, Андрэй |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вераніка Валер’еўна Цапкала — беларуская грамадская актывістка, палітык, набыла вядомасць падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Магілёве. Маці — Яўгенія Шасцерыкова, сястра — Наталля Леанюк, дзед — пісьменнік Пётр Шасцерыкоў[2], муж — Валерый Цапкала.
Скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ, вучылася ў Вышэйшай школе кіравання і бізнесу БДЭУ, таксама вывучала пытанні бізнес-менеджменту ў Нацыянальным інстытуце мікра-, малога і сярэдняга бізнесу ў Хайдарабадзе (Індыя). Працавала ў кампаніі velcom (А1), цяпер працуе старшым менеджэрам па развіцці бізнесу ў краінах СНД і Чорнага мора ў кампаніі Microsoft.
На фоне рэпрэсій, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі (2020), з мужам і дзецьмі пакінула Беларусь; пад канец года сям’я пераехала ў Латвію.
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Брала актыўны ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года: спачатку разам з супругам — Валерам Цапкалам — падчас паездак па гарадах Беларусі, збору подпісаў, а пасля адмовы ў рэгістрацыі Валеру Цапкалу ўзначаліла штаб былога прэтэндэнта ў кандыдаты.
16 ліпеня 2020 года адбылося аб’яднанне штабоў[3] Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. «Трыумвірат» ці «тры грацыі» — трыа, якое атрымалася ў выніку аб’яднання штабоў — Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала — разам зрабілі вялікі тур па краіне, дзе іх сустракалі тысячы жыхароў: Дзяржынск (некалькі сотняў), Мінск (больш за 7 тысяч ), Барысаў (больш за тысячу), Глыбокае (каля тысячы), Наваполацк (каля 3 тысяч), Віцебск (каля 8 тысяч), Орша (больш за тысячу), Магілёў (каля 4 тысяч), Бабруйск (каля 6 тысяч), Жлобін (больш за тысячу), Рэчыца (каля тысячы), Гомель (каля 10 тысяч), Мінск (каля 60 тысяч), Смаргонь (некалькі сотняў), Маладзечна (каля 3 тысяч), Ліда (каля 2 тысяч), Гродна (7–10 тысяч), Ваўкавыск (каля 3 тысяч), Слонім (каля 2 тысяч), Баранавічы (каля 7 тысяч), Брэст (каля 18 тысяч). Таксама планаваліся агітацыйныя сустрэчы ў Бярозе, Слуцку і Салігорску, але з-за рызыкі правакацый і іншых незалежных ад аб’яднанага штаба прычын яны не адбыліся.
Галоўныя тэзісы паводле выступаў:
- Правядзенне сумленных выбараў у Беларусі
- Вызваленне палітвязняў
- Бяспека дзяцей
- Эміграцыя моладзі
- Належны ўзровень пенсіі
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- Муж — Валерый Вільямавіч Цапкала, беларускі палітык і дыпламат.
- Мае двух сыноў, Пятра і Андрэя.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Прэмія імя Сахарава (2020)
- Прэмія імя Марціна Лютэра «Бясстрашнае слова» (2020)[4]
- Прэмія імя Льва Копелева за мір і правы чалавека (2021)[5]
- Прэмія імя Фрытца Цзокліча (2021)[6]
- Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага (2021)[7]
Зноскі
- ↑ Hoffman R. LinkedIn — 2003. Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ «Выходить с женой в свет — нормально. Люди хотят видеть, кто рядом с президентом». Интервью с Вероникой Цепкало Архівавана 3 чэрвеня 2020.
- ↑ «Нам потребовалось всего 15 минут, чтобы договориться». Три главные женщины беларуской политики ответили, что будет с выборами
- ↑ Сястра Калесьнікавай атрымала за Марыю ў Штутгарце нямецкую прэмію ў галіне правоў чалавека . Радыё Свабода. Праверана 4 ліпеня 2021.
- ↑ Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкале прысудзілі Прэмію імя Льва Копелева за мір і правы чалавека . Белсат (15 красавіка 2021). Праверана 16-4-2021.
- ↑ Fritz-Csoklich-Preis: Auszeichnung für Frauen-Trio (ням.). Die Presse (16 ліпеня 2021). Праверана 17 ліпеня 2021.
- ↑ [1] Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала атрымалі прэмію імя Карла Вялікага