Войтаўскі суд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Во́йтаўскі суд — мясцовы суд у гарадах Вялікага Княства Літоўскага, якія валодалі магдэбургскім правам, суд узначальваў войт.

Войтаўскі суд мог дзейнічаць і ў гарадах, якія не валодалі магдэбургскім правам. Каралева Бона ў 1551 годзе запатрабавала, каб у вялікакняжацкіх гарадах судовыя спрэчкі паміж мяшчанамі староста разглядаў не адзін, а сумесна з гарадскім войтам і 2—3 прысяжнымі.

У многіх прыватнаўласніцкіх гарадах, дзе не было ўведзена магдэбургскае права, таксама дзейнічаў або войтаўскі, або войтаўска-лаўніцкі суд.

У XVI стагоддзі былі прызначыны войты з правам уласнага суда ў Сураж, Веліж, Магілёў і іншыя гарады ВКЛ. Поруч з войтам дзейнічаў бурмістраўска-радзецкі суд.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]