Перайсці да зместу

Вольга Чайчыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Чайчыц
Род дзейнасці журналістка
Дата нараджэння 30 мая 1975(1975-05-30) (49 гадоў)
Месца працы
Узнагароды і прэміі

Прэмія імя Віктара Івашкевіча (Хартыя'97, 2018)
Тэлевізійная асоба года (прэмія тэлеканала Белсат, 2018)

Вольга Чайчыцбеларуская журналістка, аўтарка рэпартажаў на сацыяльныя тэмы для тэлеканала «Белсат».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачала займацца журналістыкай у 2008 годзе[1].

Неаднаразова была затрыманая і аштрафаваная падчас выканання журналісцкай працы, у тым ліку за працу без акрэдытацыі[2][3][4][5].

Агулам за 2018 год супраць В. Чайчыц было распачата 11 адміністрацыйных спраў, якія скончыліся буйнымі штрафамі[6]. За 2017 г. Чайчыц была аштрафавана 14 разоў, за 2016 — 7 разоў[7].

У студзені 2018 г. атрымала Прэмію імя Віктара Івашкевіча ад партала Хартыя'97[8]. У снежні 2018 г. атрымала прэмію «Белсата» як «тэлевізійная асоба года»[6].

У 2020 годзе разам з мужам, аператарам Андрусём Козелам папрасіла палітычнага прытулку ў ЗША[9][10].

Зноскі

  1. Вольга Чайчыц: Журналістка «Белсата»Белсат, афіцыйны сайт
  2. За работу без аккредитации судом оштрафованы четверо журналистов «Белсата»[За працу без акрэдытацыі судом аштрафаваныя чацвёра журналістаў «Белсата»] — tut.by, 30 кастрычніка 2017
  3. Карэспандэнт «Белсата» Вольга Чайчыц атрымала чарговы штраф у 1.225 рублёўБелаПАН, 05.09.2018
  4. Затрыманая журналістка Вольга ЧайчыцПраваабарончы цэнтр «Вясна», афіцыйны сайт
  5. Як у Беларусі затрымліваюць журналістаў Архівавана 6 ліпеня 2020. — Павел Свярдлоў, Еўрапейскае радыё для Беларусі, 20 сакавіка 2017
  6. а б Вольга Чайчыц — тэлевізійная асоба года. Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Белсата» за 2018 годБелсат, 10.12.2018
  7. Вольга Чайчыц — рэкардсменка па штрафах за сваю працу Архівавана 24 кастрычніка 2021.Радыё Рацыя, студзень 2019 г. (Перадрук на партале «Хартыя’97» ад 28 студзеня 2019 г.)
  8. Вольга Чайчыц атрымала прэмію імя Віктара ІвашкевічаБелсат, 16 сакавіка 2018 г.
  9. Журналістка «Белсата» Вольга Чайчыц і аператар Андрусь Козел папрасілі палітычны прытулак у ЗША Архівавана 5 ліпеня 2020.Беларуская асацыяцыя журналістаў, афіцыйны сайт
  10. «Рэальна баяліся за дзяцей». Былыя журналісты тэлеканала «Белсат» папрасілі палітычнага прытулку ў ЗШАРадыё Свабода, 24 красавіка 2020