Вынясенне Марэны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімвалічнае выгнанне зімы. Маравія, 1887

Вынясенне Марэны (славацк.: Vynášanie Moreny; чэшск.: Vynášení smrti, Vítání jara «Вынас смерці, Сустрэча вясны») — заходнеславянскі народны звычай. Яго цэнтральным элементам з’яўляецца саламянае пудзіла Марэны ці Смерці (чэшск.: Smrtka), апранутае ў жаночую адзежу. Абрад здзяйсняецца звычайна ў Смяротную нядзелю (пятая нядзеля вялікага посту), але ў некаторых месцах у чацвёртую нядзелю посту ці ў Вербніцу. Абрад вядомы таксама ў некаторых рэгіёнах Германіі: Франконіі, Цюрынгіі, Саксоніі.

Падобныя абрады пахаванняў ці спальвання розных фігур могуць быць праведзены падчас Мясапуста ці, напрыклад, на Масленіцу. Ва ўсходніх славян на Троіцу (чэшск.: Letnice) таксама знішчалі (хавалі ці спальвалі) Купалу і Кастраму, у паўднёвых славян і румын — Германа ці Калаяна. У Рыме падобны абрад зваўся Аргеі  (англ.).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]