Вытворчасць алейных культур у Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вытворчасць алейных культур у Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем алейных культур у адмысловых гаспадарках.

Плошча пасеваў[правіць | правіць зыходнік]

Дыяграма паказвае змены ў плошчы насаджэнняў алейных раслін у Беларусі у тыс. га[1].

Дыяграма паказвае змену долі насаджэнняў алейных раслін ў агульнай плошчы, занятай сельскагаспадарчымі культурамі ў Беларусі у %[1].

Як можна бачыць, як агульная плошча алейных культур, так і доля алейных у структуры ўсіх насаджэнняў з гадамі памяншалася.

Галоўныя культуры[правіць | правіць зыходнік]

Рапс[правіць | правіць зыходнік]

Рапсавае поле ў ваколіцах Мінска

У Беларусі рапс з’яўляецца асноўнай алейнай культурай, якая пакрывае дэфіцыт алею для харчовых і прамысловых мэтаў, а таксама кармавога бялку для патрэбаў жывёлагадоўлі. У цяперашні час азімы рапс можа расці практычна ва ўсіх абласцях краіны, аднак перазімоўка яго зніжаецца з захаду на ўсход. Пасеў азімага рапсу ва ўсходніх рэгіёнах — Віцебская, Магілёўская і паўночна-ўсходнія раёны Гомельскай вобласці — адбываецца на 7-10 дзён раней, чым у заходніх абласцях[2].

Дыяграма паказвае змены ў плошчы насаджэнняў рапсу ў Беларусі у тыс. га[3].

У Беларусі цікавасць сельгаставаравытворцаў да вырошчвання гэтай культуры знізіўся па прычыне неспрыяльных умоў надвор’я. Максімальны паказчык пасеваў рапсу ў краіне быў зафіксаваны ў 2012 годзе — 439 тыс. га. Аднак на фоне значнай гібелі пасеваў і патрэбы у перасеве, патрабавальным дадатковых фінансавых выдаткаў, за 4 сезона дадзены паказчык паменшыўся ў 2 разы да 229 тыс. га. Акрамя таго, скарачэнне пасяўных плошчаў пад рапсам ў Беларусі шмат у чым звязана са зніжэннем коштаў на рапсавы алей на сусветных рынках[2].

Дыяграма паказвае змены ўраджайнасці рапсу ў Беларусі у ц/га[4].

Забеспячэнне насеннем[правіць | правіць зыходнік]

Табліца паказвае дынаміку імпарту насення рапсу ў Беларусь у ц/га[5].

2012 2013 2014 2015 2016
У тонах 154,3 243,5 259,2 318,7 268,8
У млн. долараў 2,2 3,4 3,9 3,6 2,9

Табліца паказвае долю імпартнай залежнасці Беларусі па насенню рапсу ў %[6].

2012 2013 2014 2015 2016
5,9 9,7 10,4 20,5 19,6

Соя[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі вырошчванне соі прыжываецца марудна. Першыя доследныя пасадкі адносяцца да сярэдзіны 90-х гадоў. Нязначныя плошчы заняты на паўднёвым захадзе краіны ў Пінскім і Лельчыцкім раёнах[7].

Імпарт соі[правіць | правіць зыходнік]

Табліца паказвае дынаміку імпарту соі ў Беларусь[8].

2012 2013 2014 2015 2016
У тыс. тон 3,1 1,9 3,1 6,3 77,6
У млн. долараў 1,4 1,2 1,7 2,6 29,7

Такім чынам можна бачыць, што патрэбы рынка па соевых бабах не задавальняюцца, таму маецца патэнцыял развіцця дадзенай галіны.

Забеспячэнне насеннем[правіць | правіць зыходнік]

Табліца паказвае дынаміку імпарту насення соі ў Беларусь у ц/га[9].

2012 2013 2014 2015 2016
У тонах 914,0 420,0 - - 0,1
У тыс. долараў 953,7 396,0 - - 0,2

Зноскі