Віктар Васілевіч Талаліхін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Васілевіч Талаліхін
Дата нараджэння 18 верасня 1918(1918-09-18)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1941(1941-10-27)[1][2] (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Авіяцыя СПА
Званне малодшы лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паштовая марка СССР, прысвечаная начному тарану Віктара Талаліхіна

Віктар Васілевіч Талаліхін (18 верасня 1918, с. Цёплоўка, Вольскі павет, Саратаўская губерня, РСФСР — 27 кастрычніка 1941, Падольскі раён, Маскоўская вобласць, СССР) — ваенны лётчык, намеснік камандзіра эскадрыллі 177-га знішчальнага авіяцыйнага палка СПА 6-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса СПА, малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза[3]. Адным з першых у СССР здзейсніў начны паветраны таран.

Перад Вялікай Айчыннай вайной жыў у горадзе Клін Маскоўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну быў намеснікам камандзіра авіяэскадрыллі 177-га знішчальнага авіяпалка.

У ноч на 7 жніўня 1941 года на І-16 тып 29 адным з першых ваенных лётчыкаў РСЧА здзейсніў таран ў начным паветраным баі над Масквой, збіў у небе Масквы бамбардзіроўшчык He-111 лейтэнанта І. Ташнера са складу 7-й эскадрыллі 26-й бамбардзіровачнай эскадры. Яго самалёт упаў у лес паблізу вёскі Сцяпыгін (Дамадзедаўскі раён), а сам паранены лётчык на парашуце спусціўся ў рэчку Северка. У наступных баях В. Талаліхін збіў яшчэ пяць нямецкіх самалётаў.

Виктар Талаліхін загінуў у паветраным баі каля Падольска 27 кастрычніка 1941 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Талалихин Виктор Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Viktor Vasilevich Talalikhin // TracesOfWar
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Социалистического Труда лётчику-истребителю Талалихину Виктору Васильевичу» от 8 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 17 августа (№ 36 (151)). — С. 1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]