Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2023
Гэта архіў, але размовы, прывязаныя да гэтай архіўнай старонкі, магчыма, не вяліся ў той час. Калі ласка, не змяняйце змест гэтай старонкі. Глядзіце актуальныя размовы, або спіс архіваў. |
Вынік
Перарабіў артыкул Крэсла, дадаў інфармацыю пра розныя віды крэслаў. Асобнага артыкулу для мяккага крэсла няма і ў папярэдняй версіі нічога спецыфічнага пра яго не было, таму ў пераносе няма патрэбы. --A potato hater (размовы) 18:10, 10 снежня 2023 (+03)
Вынік
Паводле кансэнсусу катэгорыя выдалена, змест перанесены ў Катэгорыя:Stellantis.--Artsiom91 (размовы) 22:10, 11 снежня 2023 (+03)
Вынік
Перайменавана, перасылка не пакінута, бо проста "фальшывы сябар перакладчыка". --Максім Л. (размовы) 22:53, 22 лістапада 2023 (+03)
- А хіба тыя "сябры" а нават распаўсюджаныя абмылкі не даюць рады рабіць перасылкі? Ryčard Humel (размовы) 17:11, 25 лістапада 2023 (+03)
Вынік
Назва ўніфікавана. --JerzyKundrat (размовы) 18:13, 24 лістапада 2023 (+03)
Вынік
Іншых энцыклапедычных значэнняў, па сваёй пазнавальнасці параўнальных з планетай, няма. Абсалютная большасць спасылак на старонку Зямля адносіцца да планеты. Таму старонка перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:42, 28 лістапада 2023 (+03)
Вынік
Перанесена пад больш пазнавальную назву. --JerzyKundrat (размовы) 17:55, 19 лістапада 2023 (+03)
Аспрэчаны вынік
Не было прыведзена ніводнага аргумента на карысць пазнавальнасці назвы «Подсознание (рэп-гурт)», пазнавальнасць на думку удзельніка JerzyKundrat — адна-адзіная пыльная спасылка з бібліятэчнага каталога супраць прыведзенага шэрагу з 5 рэцэнзій прафесійных крытыкаў. Удзельнік ігнаруе прыведзеныя падчас дыскусій (раз, два, тры) аргументы аб адсутнасці значнасці ў гурта, займаецца классічным уласным даследваннем самастойна інтэрпрэтуючы крытычныя водгукі на музычны альбом, «выкручваючы» на уласны густ меркаванні музычных крытыкаў. Я заўважыў, што удзельнік JerzyKundrat не першы раз пераследуе артыкулы музычнай тэматыкі, менавіта датычных музычных альбомаў (можа ёсць і іншыя тэмы, але кінулася ў вочы менавіта музычная тэматыка, якой я цікаўлюся). Напрыклад, з артыкулам Sarcis: складваецца ўраджванне, што ўдзельнік адмыслова пераследуе тыя артыкулы, якія асабіста яму не падабаюцца і перманентна выносіць іх на выдаленне не прад’яўляючы ніякіх новых аргументаў з моманту, калі супольнасць вырашыла артыкулы пакінуць. З артыкулам 1очество увогуле адбылося валюнтарысцкае дзеянне, якое па-за межамі логікі Вікіпедыі: удзельнік нават чакаць нейкі прамежак часу не стаў, каб надаць нейкую лігітымнасць сваім дзеянням. Проста ў выніку выдаліў артыкул насуперак усім меркаванням кіруючыся толькі асабістым густам наконт таго, які павінен быць беларускамоўны раздзел: што можа ў ім існаваць, а што ягомосці недаспадобы. Маё нараканне не першае, што выказваецца за доўгі час наконт «працы» гэтага ўдзельніка са сцягам адміністратара: блакіроўка старонак, калі няма аргументаў супраць правак іншых удзельнікаў (не аднойчы мела месца, напрыклад, з навінным шаблонам), абразы рэдактараў (за што атрымлівае папярэджанні, на якія яму пляваць). Эсэнцыяй рэакцыі на такія паводзіны я б прывёў ацэнку, якую даў выпадковы рэдактар, які з добрым намерам адзін раз сюды заглянуў: Сочувствую белорусской Википедии в том, что такие типы, как JerzyKundrat, имеют в ней статус администратора. В рувики и других крупных разделах такие токсичные персонажи довольно быстро уходят в бессрочку. Я прашу супольнасць, а асобным чынам адміністратарам (Artsiom91, Belarus2578, DobryBrat, Dzianis Niadbajla, Maksim L., Wizardist, Хомелка, Чаховіч Уладзіслаў) усё ж такі не хаваць галаву ў пясок, а выказацца (альбо яшчэ раз выказацца тым, хто ўжо выказваўся у вышэйзгаданых абмеркаваннях). Бо калі існае становішча працягнецца, то я не бачу перспектыў сваёй працы тут — яшчэ і ў Вікіпедыі цярпець аўтарытаршчыну, быццам мала яе ў рэальным жыцці. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 20:57, 19 лістапада 2023 (+03)
- Τάρας στον Παρνασσό, згаданы "выпадковы рэдактар" мае ў беларускім раздзеле шмат бота-правак, яго неэтычнае выказванне адразу ж мела наступствы, а ў далейшым усе засяродзіліся на канструктыўнай працы без асабістых надмерных амбіцый. Так было і так будзе. Бо Вікіпедыя развіваецца як прадмет калектыўнага досведу. На Вашым удзеле ў ім я не настойваю. --JerzyKundrat (размовы) 17:22, 24 лістапада 2023 (+03)
- Наконт цярпець аўтарытаршчыну, або не — Вікіпедыя свабодная і адкрытая, але абмяжоўвае гэту свабоду і адкрытасць, калі яны пачынаюць супярэчыць галоўнай мэце — стварэнню энцыклапедыі. --JerzyKundrat (размовы) 17:55, 24 лістапада 2023 (+03)
- Τάρας στον Παρνασσό, згаданы "выпадковы рэдактар" мае ў беларускім раздзеле шмат бота-правак, яго неэтычнае выказванне адразу ж мела наступствы, а ў далейшым усе засяродзіліся на канструктыўнай працы без асабістых надмерных амбіцый. Так было і так будзе. Бо Вікіпедыя развіваецца як прадмет калектыўнага досведу. На Вашым удзеле ў ім я не настойваю. --JerzyKundrat (размовы) 17:22, 24 лістапада 2023 (+03)
- З сукупнасці ўсіх ранейшых абмеркаванняў, быццам быў кансэнсус, што гурт не значны, а значны альбом. То з чым звязана новая намінацыя не ясна. Калі раптам гурт стаў значным, пра яго трэба ствараць асобны артыкул, а не артыкул пра альбом пераймяноўваць. --Максім Л. (размовы) 21:20, 19 лістапада 2023 (+03)
- Ніхто з РуВікі не сыходзіць у бестэрміноўку, ёсць індывідуўмы, што выдаляюць шмат гадоў артыкулы выключна па сваім разуменні, а потым і самі падводзяць вынікі па скаргах на саміх сябе. Так што, то ва ўдзельніка ружовыя ілюзіі, бо яго не закранула. Што аднак не апраўдвае ніякіх злоўжыванняў у нас. Нам такое тут то пэўна не трэба. Заклікаю, не першы раз, трымацца этычных паводзін, не злоўжываць сарказмамі, метафарамі і гіпербаламі, якія не ўсе роўна разумеюць. Так думаю, што цяпер пытанне не столькі ў самім перайменаванні назад, як у гісторыі таго як гэта рабілася. Само па сабе яно выглядае лагічным. -- Максім Л. (размовы) 11:28, 20 лістапада 2023 (+03)
- Наконт пра што мусіць быць артыкул, то далучуся да аргументаў JerzyKundrat. Альбом -- частка творчасці гурта, калі ў альбома ёсць значнасць, адпаведна яна ёсць у творчасці і ў самога гурта. Пра альбом мог бы быць, калі б інфа пра яго займала зашмат месца ў артыкуле пра гурт. Менавіта як у выпадку з футбольнымі сезонамі -- вынас у асобны артыкул. Адно што тут не так, гэта перайменаванне па апошняй намінацыі, калі кансэнсус быў відавочна не знойдзены. Праз што і ўзнікла "палеміка" і, магчыма, мы страцілі добрага ўдзельніка. Ці варта таго назва непрынцыповага артыкула, ды нават калі і прынцыповага, то яўна ж не. То прапаную зараз знайсці кансэнсус па такіх выпадках і замацаваць яго ў правілах, што значнасць творчасці робіць значным аўтара, а асобныя артыкулы пра творы па вызначэнні толькі вынасы з артыкулаў пра аўтараў, нават калі пакуль артыкула пра самога аўтара няма. Максім Л. (размовы) 21:40, 22 лістапада 2023 (+03)
- «Альбом — частка творчасці гурта, калі ў альбома ёсць значнасць, адпаведна яна ёсць у творчасці і ў самога гурта» агульна не працуе. Напрыклад, калі здараецца гучнае забойства, якое абышло сусветныя навіны, то пра яго можна ствараць артыкул як значную падзею, аднак забойца, калі больш нічым не адметны, не будзе мець значнасці. Хоць гэтак жа здзяйсненне забойства — частка біяграфіі забойцы. Нават калі прыняць тое, што альбом надае значнасць гурту, то незразумела чаму трэба пераносіць існы артыкул, а не ствараць новы. У цэлым тут праблема не ў канкрэтным артыкуле, а ў поглядах розных удзельнікаў на значнасць і прынцыпы арганізацыі артыкулаў. Прытрымліваюся думкі, што калі аўтар разбіраецца ў тэме і стварае артыкулы на тэматыку, трымаючыся базавых правіл Вікіпедыі, то не варта яму навязваць свае прынцыпы адносна таго, як тэматыка павінна быць арганізавана. --Artsiom91 (размовы) 22:00, 22 лістапада 2023 (+03)
- @Artsiom91, цалкам за тое каб не перашкаджаць удзельнікам вырашаць самім. Але як развязваць канфлікты як тут? Лічыць, што самастойна значны аб'ект не трэба зліваць з "бацькоўскім", нават калі месца там дастаткова, прынамсі, калі гэта выклікае спрэчкі, то-бок няма кансэнсусу? -- Максім Л. (размовы) 15:00, 24 лістапада 2023 (+03)
- Па сэнсе тут не зусім перайменаванне. Калі ў іншых намінацыях на гэтай старонцы размова ідзе пра адзін і той жа аб’ект, у якога толькі назву прапануецца ўдакладніць, то тут альбом прапануюць перанесці ў гурт. Фактычна гэта знішчэнне аднаго артыкула і перанос яго зместу ў іншы, хай тэхнічна робіцца звычайным пераносам старонак. Таму прыведзены ў выніку аргумент «Перанесена пад больш пазнавальную назву» проста не можа мець месца. Думаю, што сапраўды пры адсутнасці кансэнсусу нельга ператвараць артыкул (у гэтым выпадку пра альбом) у перасылку, нават калі змест у іншае месца перанесены. Artsiom91 (размовы) 15:20, 24 лістапада 2023 (+03)
- Альбом не мае ніякай значнасці, артыкул пра яго не можа існаваць. --JerzyKundrat (размовы) 15:23, 24 лістапада 2023 (+03)
- Мясцовыя музычныя крытыкі пісалі пра гурт, а выхад альбома быў толькі навіннай нагодай. Наконт "мінулых абмеркаванняў" не варта ламаць дзіды, не асабліва іх тут і было — калега Τάρας στον Παρνασσό проста шматслоўна адстойваў вынікі ўласных даследаванняў. --JerzyKundrat (размовы) 15:28, 24 лістапада 2023 (+03)
- Калі лічыце, што няма значнасці, то выстаўляйце да выдалення. Паводле Вікіпедыя:Значнасць артыкул або мае значнасць і існуе, або не мае значнасці і выдаляецца, нейкіх сярэдніх значэнняў кшталту «малазначны» правіла не ведае (каб пакідаць артыкул, але з-за «малазначнасці» рабіць з ім нейкія іншыя дзеянні). Практыку ставіць шаблон {{Значнасць}} уверсе артыкулаў таму лічу дрэннай практыкай, наппрыклад у рувікі шаблон працуе інакш.--Artsiom91 (размовы) 15:48, 24 лістапада 2023 (+03)
- Значнасць гурта выклікае сумненні, значнасць альбома адсутнічае. Практыку стваіць шаблон у версе артыкула можна абмеркаваць асобна. --JerzyKundrat (размовы) 15:54, 24 лістапада 2023 (+03)

Канчатковы вынік
Як высветлілася з абмеркавання, насамрэч Удзельнік:JerzyKundrat лічыць, што артыкул пра альбом не мае значнасці. Не паведаміўшы пра гэта супольнасці яўна, ён 21 верасня перанёс артыкул пра альбом у артыкул пра гурт. Пасля чаго пачаліся абмеркаванні, намінацыі на перайменаванне і выдаленне. У многім яны былі выкліканы тым, што пазіцыя «Значнасць гурта выклікае сумненні, значнасць альбома адсутнічае» не была належным чынам даведзена да іншых удзельнікаў (у прыватнасці, тут удзельнік JerzyKundrat сцвярджаў, што значнасці не мае ні гурт, ні альбом). На цяперашні час прапаную зыходзіць з таго, што першапачаткова быў створаны артыкул пра альбом, а таксама лічыць сумленным апошняе выказанае меркаванне «Значнасць гурта выклікае сумненні, значнасць альбома адсутнічае». Паколькі гэтае меркаванне не атрымала кансэнсусу ці хоць фармальнага выніку, то для яго высвятлення артыкул будзе перанесены пад першапачатковую назву, а ўдзельніку JerzyKundrat прапанавана ўзняць пытанне пра выдаленне артыкула пра альбом на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення, не закранаючы гурт. У выпадку прыняцця рашэння пра адсутнасць значнасці і выдаленне артыкула пра альбом, у адпаведнасці з прадугледжанымі правіламі альтэрнатывамі, старонка можа быць перанесена ў артыкул пра гурт. Далейшыя выпадкі адступлення JerzyKundrat ад пазіцыі «Значнасць гурта выклікае сумненні, значнасць альбома адсутнічае» ў намінацыях пра гэты альбом і гурт будуць разглядацца як парушэнне Вікіпедыя:Этычныя паводзіны (як спроба заблытаць іншых удзельнікаў і спроба ўвесці ў зман наконт сапраўдных прычын сваіх дзеянняў) і карацца блакіроўкай.--Artsiom91 (размовы) 16:18, 24 лістапада 2023 (+03)
- «Значнасць гурта выклікае сумненні, значнасць альбома адсутнічае», і хай ніхто не кажа, што гэтага не бачыў. --JerzyKundrat (размовы) 16:30, 24 лістапада 2023 (+03)
- Не тлустымі але сінімі літарамі маю перад сабой Вікіпедыя:Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў ды Вікіпедыя:Праўце смела, таму імкнуся захаваць тое, што рэдактары ўкладаюць, наваат калі значнасць энцыклапедычная гэтага кантэнту не проста сумнеўная, а як сказана вышэй «ні альбом…». Імкнуся нейк захаваць тэкст: перафарматаваўшы, перанесшы, пашырыўшы. І тут высвятляецца, што ўкладальнік бычыў ад пачатку інакш і згодны бачыць гэта так і толькі так, ніводнай рэччу не паступіўшыся. Ну стала быць тады нагадаю яшчэ, што Вікіпедыя не месца для асабістых думак, досведу, аргументаў. --JerzyKundrat (размовы) 17:00, 24 лістапада 2023 (+03)
- JerzyKundrat, ды ўсё ў парадку, усе дзейнічалі смела і з добрым стаўленнем да кантэнту, проста непаразуменне выйшла з-за таго, што пачалі пераймяноўваць туды-сюды артыкул, не звярнуўшы ўвагу сапраўдную прычыну дзеянняў з ім — значнасць. Адно што думаю, больш варта непакоіцца не пра энцыклапедычны кантэнт, а пра нервы ўдзельнікаў, якія з ім працуюць, бо колькасць актыўных удзельнікаў расце не так хутка, як артыкулаў.--Artsiom91 (размовы) 17:18, 24 лістапада 2023 (+03)
- Укладальнік, так мяркую, хацеў бы і далей ствараць артыкулы пра альбомы і гурты, але не можа гэтага спакойна рабіць, не ведаючы дакладна кансэнсусу супольнасці наконт іх значнасці.--Artsiom91 (размовы) 17:24, 24 лістапада 2023 (+03)
- Да без праблем гл. Вікіпедыя:Значнасць, ну і ў дадатак прэцэндэнты: што на практыцы выдалілі, што захавалі. Відавочныя выпадкі адхілення ад прынятых норм канешне ж можна аспрэчыць. Канкрэтна пра гэты альбом: мне невядомыя выпадкі, каб такі слабы твор займеў у БелВікі асобны артыкул, пры тым што гэта дапушчальна, як развіццё артыкулаў пра творцаў. --JerzyKundrat (размовы) 17:31, 24 лістапада 2023 (+03)
- Укладальнік, так мяркую, хацеў бы і далей ствараць артыкулы пра альбомы і гурты, але не можа гэтага спакойна рабіць, не ведаючы дакладна кансэнсусу супольнасці наконт іх значнасці.--Artsiom91 (размовы) 17:24, 24 лістапада 2023 (+03)
- JerzyKundrat, ды ўсё ў парадку, усе дзейнічалі смела і з добрым стаўленнем да кантэнту, проста непаразуменне выйшла з-за таго, што пачалі пераймяноўваць туды-сюды артыкул, не звярнуўшы ўвагу сапраўдную прычыну дзеянняў з ім — значнасць. Адно што думаю, больш варта непакоіцца не пра энцыклапедычны кантэнт, а пра нервы ўдзельнікаў, якія з ім працуюць, бо колькасць актыўных удзельнікаў расце не так хутка, як артыкулаў.--Artsiom91 (размовы) 17:18, 24 лістапада 2023 (+03)
- Не тлустымі але сінімі літарамі маю перад сабой Вікіпедыя:Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў ды Вікіпедыя:Праўце смела, таму імкнуся захаваць тое, што рэдактары ўкладаюць, наваат калі значнасць энцыклапедычная гэтага кантэнту не проста сумнеўная, а як сказана вышэй «ні альбом…». Імкнуся нейк захаваць тэкст: перафарматаваўшы, перанесшы, пашырыўшы. І тут высвятляецца, што ўкладальнік бычыў ад пачатку інакш і згодны бачыць гэта так і толькі так, ніводнай рэччу не паступіўшыся. Ну стала быць тады нагадаю яшчэ, што Вікіпедыя не месца для асабістых думак, досведу, аргументаў. --JerzyKundrat (размовы) 17:00, 24 лістапада 2023 (+03)
- Спадар Artsiom91, ад нашае "смеласці" цяпер без артыкула застанемся, разглядалі б гурт як асноўнае, лічы атрымалі б давесак нейкі, мо ўдалося б саву нацягнуць хай не на глобус, то хоць бы на кнігасховішча Нацыянальнай бібліятэкі. А так на Вікіпедыя:Да выдалення непанятна што й вазразіць. --JerzyKundrat (размовы) 18:25, 24 лістапада 2023 (+03)
- У выпадку, калі ў абмеркаванні да выдалення будзе падведзены вынік не на карысць артыкула пра альбом, то як альтэрнатыву можна разглядаць перанос у артыкул пра гурт. Але гэта, вядома, калі будзе дасягнуты адпаведны кансэнсус. Заклікаў бы ўдзельнікаў JerzyKundrat і Τάρας στον Παρνασσό забыцца пра ранейшыя абмеркаванні, бо тое што ў іх адбывалася было звязана з непаразуменнямі, а знайсці кансэнсус у пытанні пра значнасць і права на існаванне артыкула пра альбом, без умяшальніцтва нейкіх трацейскіх суддзяў збоку, па меншай меры спачатку.--Artsiom91 (размовы) 18:36, 24 лістапада 2023 (+03)
- Вікіпедыя:Пяць слупоў — гэта важней, чым меркаванне каго-кольвек з удзельнікаў, а нават і трацейскіх суддзяў. --JerzyKundrat (размовы) 18:54, 24 лістапада 2023 (+03)
- Вядома, так. У сувязі з гэтым мушу заўважыць, што Вікіпедыя:Значнасць ёсць пашырэннем Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя, Вікіпедыя:Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў — пашырэннем Вікіпедыя:Этыкет (значыць, розных слупоў, якія акрамя таго маюць і іншыя падпункты), а Вікіпедыя:Праўце смела, якое ёсць пашырэннем Вікіпедыя:Ігнаруйце ўсе правілы, не працуе, калі сутыкнуліся інтарэсы некалькіх удзельнікаў.--Artsiom91 (размовы) 19:00, 24 лістапада 2023 (+03)
- Вікіпедыя:Пяць слупоў — гэта важней, чым меркаванне каго-кольвек з удзельнікаў, а нават і трацейскіх суддзяў. --JerzyKundrat (размовы) 18:54, 24 лістапада 2023 (+03)
- У выпадку, калі ў абмеркаванні да выдалення будзе падведзены вынік не на карысць артыкула пра альбом, то як альтэрнатыву можна разглядаць перанос у артыкул пра гурт. Але гэта, вядома, калі будзе дасягнуты адпаведны кансэнсус. Заклікаў бы ўдзельнікаў JerzyKundrat і Τάρας στον Παρνασσό забыцца пра ранейшыя абмеркаванні, бо тое што ў іх адбывалася было звязана з непаразуменнямі, а знайсці кансэнсус у пытанні пра значнасць і права на існаванне артыкула пра альбом, без умяшальніцтва нейкіх трацейскіх суддзяў збоку, па меншай меры спачатку.--Artsiom91 (размовы) 18:36, 24 лістапада 2023 (+03)
- Спадар Artsiom91, ад нашае "смеласці" цяпер без артыкула застанемся, разглядалі б гурт як асноўнае, лічы атрымалі б давесак нейкі, мо ўдалося б саву нацягнуць хай не на глобус, то хоць бы на кнігасховішча Нацыянальнай бібліятэкі. А так на Вікіпедыя:Да выдалення непанятна што й вазразіць. --JerzyKundrat (размовы) 18:25, 24 лістапада 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:24, 28 лістапада 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 21:56, 28 лістапада 2023 (+03)
Вынік
Перайменаваў, пакінуў і стварыў перасылкі з беларускага і лацінкавага варыянта. --Максім Л. (размовы) 21:51, 22 лістапада 2023 (+03)
Вынік
Фактычна з тым, што можна змяніць назву артыкула, не падзяляючы, усе пагадзіліся, таму старонка перанесена. Асобна можна вырашыць, дзе даваць герб у артыкуле (у картцы ці ў тэксце), ці захоўваць прыязку ў Вікіданых. Пакуль змест артыкула Чырвоная Слабада (Салігорскі раён) пакінуты ранейшым, аднак ахвочыя могуць правіць смела.--Artsiom91 (размовы) 22:08, 28 лістапада 2023 (+03)
Вынік
Перайменавана паводле слоўніка. --Максім Л. (размовы) 15:27, 30 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
Перанесена пад больш пазнавальную назву. --JerzyKundrat (размовы) 15:48, 26 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
Не пераймяноўваў, але зрабіў з варыянта перасылку. Пытанне аднак фактычна не вырашана, не столькі праз Ката і Сабаку свойскіх, але праз артыкулы узору Канюк звычайны, якіх вельмі багата. У іх практычна ва ўсіх, праўда, ёсць перасылкі як Звычайны канюк. Так што ў нас, выглядае, няма такі агульнай палітыкі на гэты конт. --Максім Л. (размовы) 22:40, 19 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
Змяніў асноўную назву, перасылку з ў пакінуў. Як то ні дзіўна, але напэўна нейкая логіка ў правілах ёсць. --Максім Л. (размовы) 22:29, 19 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 19:28, 12 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
У цяперашні час артыкул пра агульны тэрмін, а не пра тэхнічныя характарыстыкі сігнала. Таму, улічваючы дакладнасць напісання, перанесены пад назву Аўдыя. Менавіта пра сігнал трэба фактычна пісаць артыкул з нуля — жадаючыя могуць гэта зрабіць (або перапісаць гэты артыкул і перайменаваць у Аўдыясігнал, або стварыць пад такой назвай новы артыкул, а Аўдыя ператварыць у старонку неадназначнасцей).--Artsiom91 (размовы) 14:04, 12 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
Тым часам падведзены вынік і артыкул Праваслаўная Царква Украіны перанесены пад варыянт Праваслаўная царква Украіны без капіталізацыі. Таму ў сувязі з асутнасцю кансэнсусу катэгорыі пакуль не чапаем, да пытання можна будзе вярнуцца, калі кансэнсус стане больш зразумелым.--Artsiom91 (размовы) 13:54, 12 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
Перанесена пад прапанаваную назву на аснове транлітарацыі, зыходзячы з таго, што гэты тапонім не мае традыцыйнай гістарычнай беларускай назвы.--Artsiom91 (размовы) 13:48, 12 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
Паказана, што найменне «Бульдозерная рэвалюцыя» ўжываецца ў крыніцах, у той жа час іншага пазнавальнага ўдалага варыянта не бачна, словы «звяржэнне», «скіданне», «зрыненне» не выглядаюць энцыклапедычнымі або шырокаўжывальнымі ў гэтым сэнсе ў беларускай мове. Таму пакінуты пад цяперашняй назвай.--Artsiom91 (размовы) 13:46, 12 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
Іншыя аргументаў за вялікія літары, акрамя саманазвы арганізацыі на сайце і ў дакументах, не прыведзена. У той жа час у вікіпедыі прынята карыстацца найбольш пашыранымі і пазнавальнымі назвамі, да таго ж капіталізацыя тут не абгрунтоўваецца правіламі беларускай мовы. Таму артыкул перанесены. Пра пашырэнне на ўсе падобныя выпадкі, магчыма, казаць рана і няма такога поўнага кансэнсусу, аднак жадаючыя могуць паспрабаваць пераносіць па адным і іншыя артыкулы на рэлігійную тэматыку, дзе капіталізацыя падаецца залішняй.--Artsiom91 (размовы) 13:41, 12 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, перанесена. Перасылку з папярэдняй назвы можна будзе выдаліць, калі будуць выпраўлены спасылкі ў артыкулах.--Artsiom91 (размовы) 13:35, 12 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
Здаецца, супраць варыянта «Тэнтэн» нікога, таму перанесена ў Прыгоды Тэнтэна.--Artsiom91 (размовы) 13:24, 12 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
Артыкул перанесены зыходзячы з цяперашняй сітуацыі, аднак калі і ў 2023 годзе выбары не адбудуцца, то можна будзе перанесці зноў.--Artsiom91 (размовы) 13:22, 12 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
З абмеркавання бачна, што абодва ўдзельнікі дыскусіі маюць сумненне ў значнасці гурта, у той час як значнасць альбома не аспрэчваецца. Зыходзячы з прынцыпаў вікіпедыі, якія заклікаюць ствараць артыкулы пра значнае, артыкул перанесены пад назву 1очество без захавання перасылкі. Меркаванне пра тое, што няма сэнсу драбіць артыкулы, мае сэнс, аднак як у артыкуле пра гурт можна даць інфармацыю пра альбом, так і ў артыкуле пра альбом можна даць інфармацыю пра гурт, розніцы тут не бачна.--Artsiom91 (размовы) 13:12, 12 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
Перанесена пад творчы псеўданім Пятро Сушко, пад якім паэт найбольш вядомы і ўпамінаецца ў спецыялізаваным даведніку («Беларускія пісьменнікі (1917—1990)»). Скарэктавана перасылка з Пётр Паўлавіч Сушко. DobryBrat (размовы) 08:47, 7 кастрычніка 2023 (+03)
Вынік
Перанесена, пакінута перасылка з ранейшай назвы. --Максім Л. (размовы) 12:49, 18 жніўня 2023 (+03)
У Кантакце → VK
Вынік
Перанесена пад арыгінальную назву брэнда, пакінута перасылка з ранейшай назвы ў нас. --Максім Л. (размовы) 12:45, 18 жніўня 2023 (+03)
Вынік
Перанесена пад арыгінальную назву брэнда, пакінута перасылка з ранейшай назвы ў нас. --Максім Л. (размовы) 12:44, 18 жніўня 2023 (+03)
Вынік
Перанёс. Выдаляць файл няма падстаў, бо ён адпавядае крытэрыям добрасумленнага выкарыстання: у яго няма паўнавартаснай свабоднай замены, бо тыя свабодныя файлы, што ёсць у катэгорыі c:Category:Half-Life, не валодаюць дастатковай ступенню энцыклапедычнасці і не здольныя якасна праілюстраваць артыкул.--Artsiom91 (размовы) 13:17, 24 ліпеня 2023 (+03)
Вынік
Запыт адкліканы намінатарам, артыкул не перайменаваны.--Artsiom91 (размовы) 10:15, 14 ліпеня 2023 (+03)
Вынік
Запыт адкліканы намінатарам, артыкул не перайменаваны.--Artsiom91 (размовы) 10:15, 14 ліпеня 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 19:40, 10 ліпеня 2023 (+03)
Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна» → Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Вынік
Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 19:36, 10 ліпеня 2023 (+03)
Вынік
Старонка перанесена ў адпаведнасці з АК. --JerzyKundrat (размовы) 10:41, 2 ліпеня 2023 (+03)
Чэшскае імя Josef
Вынік
Старонка Іосеф Добраўскі перанесена ў Ёсеф Добраўскі. Plaga med (размовы) 19:32, 1 ліпеня 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 16:45, 1 ліпеня 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 16:37, 1 ліпеня 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 16:00, 1 ліпеня 2023 (+03)
Вынік
Выказаны абгрунтаваныя пярэчанні, таму артыкул не перайменаваны. З прапанаванай назвы, якая сустракаецца ў крыніцах, зроблена перасылка.--Artsiom91 (размовы) 15:11, 1 ліпеня 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, перанесена. У артыкулах ботам «стартар» заменена на «старцёр».--Artsiom91 (размовы) 22:29, 12 чэрвеня 2023 (+03)
Вынік
Сурпаць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 13:43, 1 чэрвеня 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, перанесена. Але варта адзначыць, што «стома» таксама сустракаецца ў слоўніках, і магчыма мае трохі іншае значэнне ад стомленасці.--Artsiom91 (размовы) 13:39, 1 чэрвеня 2023 (+03)
Вынік
Паказана, што варыянт «адзіночная» — размоўны і спрошчаны, а поўнасцю менавіта «аднакарыстальніцкая». Таму не перанесена.--Artsiom91 (размовы) 13:27, 1 чэрвеня 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, артыкулы перанесены пад назвы Хобіт: Нечаканая вандроўка і Хобіт: Пустка Смаўга, з варыянтаў з кропкамі зроблены перасылкі.--Artsiom91 (размовы) 13:25, 1 чэрвеня 2023 (+03)
- Ну, беларусам пляваць на Бел арфаграфію, галоўнае, што "так і ў англамоўным арыгінале". Па-наску тут працяжнік мусіў бы быць. Але ж скора мы серыі эпізодамі пачнем называць, што ж тут. Даруйце за з’едлівасць, не стрымаўся. --Ryčard Humel (размовы) 02:20, 23 чэрвеня 2023 (+03)
Спіс беларусаў, якія загінулі за Украіну → Спіс беларусаў, загінуўшых падчас расійска-ўкраінскай вайны
Вынік
Супраць нікога, перанесена пад назву Спіс беларусаў, якія загінулі падчас расійска-ўкраінскай вайны. Артыкул можна дапаўняць іншымі асобамі паводле сэнсу.--Artsiom91 (размовы) 13:09, 1 чэрвеня 2023 (+03)
Выява → Відарыс
Вынік
Высветлена, што паняцці «выява» і «відарыс» маюць розныя значэнні. Таму дапушчальна і вітаецца замена аднаго на другое, там дзе гэта сэнсава правільна, аднак нейкі масавы перанос ажыццявіць нельга.--Artsiom91 (размовы) 13:05, 1 чэрвеня 2023 (+03)
Вынік
Перасылку з назвы «Слёнск» зрабіў, аднак артыкул пакінуў пад ранейшай назвай, бо няма абрунтаваных падстаў для ўжывання практычнай транскрыпцыі ў гэтым выпадку.--Artsiom91 (размовы) 13:02, 1 чэрвеня 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 12:57, 1 чэрвеня 2023 (+03)
- Artsiom91, Гуанчжоу тут будзе пісацца паводле правілаў беларуская арфаграфіі і пунктуацыі. У § 15. Нескладовае ў і у складовае: "У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау." --Hanylka (размовы) 19:52, 12 чэрвеня 2023 (+03)
- Быццам так, аднак тут трэба быць кітаістам і ведаць, ці сапраўды ў кітайскай мове тут -у на канцы, або гэта толькі такая перадача ў рускай мове. Кітаязнаўцы з Інстытута Канфуцыя пры БДУ, здаецца, прапануюць перадаваць такія спалучэнні як -оў (гл. Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Кітайска-беларуская практычная транскрыпцыя). Artsiom91 (размовы) 19:56, 12 чэрвеня 2023 (+03)
- Дык няма там такога Інстытута! Інстытут пры БГУ называецца "…імя Кун Фу-цзы"! Ryčard Humel (размовы) 02:08, 23 чэрвеня 2023 (+03)
- Быццам так, аднак тут трэба быць кітаістам і ведаць, ці сапраўды ў кітайскай мове тут -у на канцы, або гэта толькі такая перадача ў рускай мове. Кітаязнаўцы з Інстытута Канфуцыя пры БДУ, здаецца, прапануюць перадаваць такія спалучэнні як -оў (гл. Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Кітайска-беларуская практычная транскрыпцыя). Artsiom91 (размовы) 19:56, 12 чэрвеня 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 12:55, 1 чэрвеня 2023 (+03)
Вынік
Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 12:42, 1 чэрвеня 2023 (+03)
Артыкул перайменаваны і крыху абноўлены, але яшчэ патрабуе дапаўнення. Старонка Баснійцы стала загатоўкай пра баснійскую нацыю і была звязана з новым аб’ектам у Вікіданых.Plaga med (размовы) 00:18, 7 мая 2023 (+03)
Старонка перанесена пад новай назвай.Plaga med (размовы) 00:00, 7 мая 2023 (+03)
Вынік
Перанесена згодна з правіламі арфаграфіі. DobryBrat (размовы) 09:59, 20 лютага 2023 (+03)
Вынік
Зрабіў Раздзяляльнасць (камп’ютарная графіка) асноўнай назвай, а Разрозненне (камп’ютарная графіка) пакінуў як перасылку. Таксама зрабіў перасылкі з Разрознасць і Разрознасць (камп’ютарная графіка). Думаю, варта зрабіць перасылкі і з іншых варыянтаў. Абгрунтоўваю не тым, што цягам апошніх гадоў "раздзяляльнасць" стала кансэнсусам у вузкіх колах перакладчыкаў і праз іх таго ж Гугла, а традыцыйным ужываннем з часоў калі шырокія колы карыстальнікаў яшчэ і не ведалі пра такія ўласцівасці графікі або прылад. Яшчэ ў БСЭ (1973) быў артыкул "Раздзяляльная здольнасць", у тым ліку там вядзецца пра аптычную раздзяляльную здольнасць. Такім чынам, БЭ толькі працягвае традыцыю БСЭ. Іншыя варыянты -- не памылкі, а пошукі лепшай альтэрнатывы, у т.л. у выпадках неалагізмаў, але ў ВП мусім трымацца традыцыі, а альтэрнатывы апісваць. Напэўна, варта пра гісторыю тэрміналогіі таксама ў артыкул напісаць, пагатоў тут у заяўцы тэкст для гэтага ўжо створаны. --Максім Л. (размовы) 10:45, 8 лютага 2023 (+03)
Вынік
Вырашылі працягваць трымацца напісання з БЭ, прынамсі, пакуль не з’явяцца іншыя аўтарытэтныя варыянты.--Максім Л. (размовы) 14:49, 3 лютага 2023 (+03)
Галоўнае ўпраўленне Міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва → Галоўнае ўпраўленне Міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Вынік
Перайменавана. Новая назва старонкі: Галоўнае ўпраўленне міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Расіі. DobryBrat (размовы) 23:17, 1 лютага 2023 (+03)
Вынік
Перайменаваў як яўную памылку. Старую назву пакуль пакінуў як перасылку, бо аказалася ў нас цэлы букет памылковых назваў звязаных з колерам, каляровым і колеравым. Наконт Пантон, то дзе націск не зусім ясна, у АнглВікі няма тлумачэння паходжання назвы, але магчыма яна ад пэн+тон і тут трэба разбірацца. Але з «колерная» заставацца артыкул не можа, то перайменаваў як прапанавана і Пантан у Пантон.--Максім Л. (размовы) 21:07, 11 студзеня 2023 (+03)
Вынік
Зроблена. --Artsiom91 (размовы) 10:40, 8 студзеня 2023 (+03)