Вікіпедыя:Выдатныя артыкулы/Інструкцыя
Парадак намінацыі кандыдата ў Выдатныя артыкулы:
- Устаўце ў канцы артыкула шаблон {{Кандыдат у выдатныя артыкулы}}.
- Дадайце шаблон {{Гэта КВА}} ва ўсе шаблоны, якія спасылаюцца на абраны артыкул.
- Дадайце секцыю абмеркавання паводле ўзору
Парадак абрання Выдатнага артыкула:
- Закрыйце абмеркаванне новаабранага артыкула (з дапамогай шаблонаў {{закрыта}} і {{закрыта-канец}}) і перанясіце абмеркаванне папярэднеабранага ў архіў.
- Устаўце ў канцы артыкула шаблон {{Выдатны артыкул}}, пры гэтым пазначыўшы сярод параметраў тэмы з даступных у {{Выдатны артыкул/Катэгорыя}}, напрыклад: {{Выдатны артыкул|Асоба|Гісторыя}}.
- Дадайце новы выдатны артыкул у пералік.
- Дадайце артыкул на старонку выдатных артыкулаў.
- Абнавіце шаблон для Галоўнай старонкі (згодна з пералікам дадаем новы артыкул). Абнавіце нумар апошняга выдатнага артыкула ў шаблоне {{Адзін з выдатных артыкулаў}}.
- Адкрыйце артыкул. Затым перайдзіце па спасылцы "Элемент Вікіданых" на панелі злева. Знайдзіце ўнізе спіс інтэрвікі і пазначце артыкул як выдатны, націснуўшы на выяву ордэна. Захавайце змены.
- Дадайце шаблон {{Гэта выдатны артыкул}} ва ўсе шаблоны, якія спасылаюцца на абраны артыкул.
- Дадайце шаблон {{Паведамленне ВА}} з наступнымі параметрамі на старонку размоў артыкула.
- Прыклад: {{Паведамленне ВА|Архіў 4|32 снежня 2910}}, дзе Архіў 4 — спасылка на архіў тут, а 32 снежня 2910 — дата абрання артыкула.
Калі артыкул да абрання меў статус добрага, дадаткова неабходна выканаць наступныя дзеянні:
- Прыбярыце з артыкула шаблон {{Добры артыкул}}.
- У пераліку добрых артыкулаў у слупку "Змена статусу" пазначце, што артыкул стаў выдатным.
- Прыбярыце спасылку на артыкул са старонкі добрых артыкулаў.
- Калі артыкул уключаны ў шаблон {{Добрыя артыкулы}}, прыбярыце яго адтуль і замяніце на самы новы артыкул з пераліку ДА. Апошні артыкул павінен мець статус добрага (гл. слупок "Змена статусу") і не ўваходзіць на момант выканання гэтай працэдуры ў шаблон {{Добрыя артыкулы}}.
Калі намінацыя не набрала падтрымкі, то:
- Закрыйце абмеркаванне артыкула (з дапамогай шаблонаў {{закрыта}} і {{закрыта-канец}}) і перанясіце абмеркаванне ў архіў.
- Выдаліце ў канцы артыкула шаблон {{Кандыдат у выдатныя артыкулы}}.
- Выдаліце шаблон {{Гэта КВА}} з усіх шаблонаў, якія спасылаюцца на абраны артыкул.