Вікіпедыя:Рэгулярныя сустрэчы-2017/Справаздача
Апошнія справаздачы пішам зверху.
8 снежня[правіць зыходнік]
Сабраліся: DobryBrat, Mr. Zabej.
- Падсумавалі вынікі вандроўкі ў Маладзечанскім напрамку, якая адбылася 2 снежня 2017 года.
- Пагутарылі пра агульныя вынікі віківандровак у 2017 годзе, а таксама Вікілетніка 2017.
- Абмеркавалі галасаванне па выбары найлепшых артыкулаў 2017 года.
- Запампавалі ў Вікісховішча яшчэ некалькі фотаздымкаў з віківандроўкі ў Маладзечанскім напрамку і стварылі ў Вікісховішчы некалькі новых катэгорый.
- Закранулі тэму ўдзелу ў конкурсах, якія праводзяцца ў розных моўных раздзелах Вікіпедыі і Фондам Вікімедыя.
24 лістапада[правіць зыходнік]
Сабраліся: Ihar Dorinel, Svetit, DobryBrat, KarlKori, Chec_saup.
Пачалі складаць дэтальны план вандроўкі ў Маладзечанскім напрамку, якая адбудзецца 02.12.2017. Таксама пачалі абмяркоўваць магчымыя варыянты вандроўкі ў канцы снежня (23-25.12.2017).
Па прычыне адсутнасці Інтэрнета ў памяшканні базы не здолелі папрацаваць над запланаванымі артыкуламі.
--Ihar Dorinel (размовы) 19:09, 26 лістапада 2017 (MSK)
- Мне падаецца, што неправільна скідваць прычыну не працы з артыкуламі толькі на інтэрнэт. Фаланстэр жа не рог ізабілія. Трэба падумаць, як наступны раз можна расшарыць інтэрнэт самім. Гэта будзе значны крок у развіцці Вікі-супольнасці - забеспячэнне сябе рэсурсам.--Svetit (размовы) 20:57, 26 лістапада 2017 (MSK)
10 лістапада[правіць зыходнік]
Сабраліся: Ihar Dorinel, Svetit, Da voli, KarlKori, Chec_saup.
Svetit пачала рабіць фінансовую справаздачу па Вікі-Летніку 2017, Da voli абяцаў дапамагчы з нефінансовай справаздачай.
Ihar Dorinel, Da voli, KarlKori распачалі Вікі-Вандроўкі. І першы пункт назначэння быў - Ветка. На сустрэчы яны перабіралі фоткі і стварылі наступныя катэгорыі для сваіх фотак: Buildings_of_Vietka, Cemeteries_of_Vietka, Churches_of_Vietka, Monuments_of_Vietka, Streets_of_Vietka.
На старонцы Вандровак удзельнікі напісалі вынікі першай вандроўкі, і будуць планаваць наступныя.
--Svetit (размовы) 21:59, 13 лістапада 2017 (MSK)
27 кастрычніка[правіць зыходнік]
На сустрэчы прысутнічалі: Удзельнік:GreenLos, Tobias1984, Mr. Zabej, Удзельнік:Alena_Paleika, DobryBrat, Ihar Dorinel, Svetit, Da voli, KarlKori,
Падчас сустрэчы:
- Пагутарылі з Удзельнік:Alena_Paleika наконт узаемадзеяння вікі-руху з адукатарамі са школаў і універсітэтаў. Сканцэнтраваліся на 21 снежня (невялікая прэзентацыя на 2 гадзіны) і на 27-28 красавіка 2018, двух дзённы майстар-клас па вікі тэхнаогіям. Таксама дамовіліся, што вікі-супольнасць зможа актыўна удзельнічаць у планаванні адукатараў і тым самым можа падняць свае скілы ў гэтым нукірунку.
- Удзельнікі DobryBrat, Ihar Dorinel, KarlKori абмеркавалі будучыя вікі-вылазкі у Гомель і Маладзечна. Склалі маршрут, узгаднілі дату.
- У другой часцы сустрэчы быў насычаны майстар клас па магчымасцям, якія адкрывае праект wikidata.org для даследванняў. Сярод гэтым інструментаў можна адзначыць: будаўнік графаў розных таксанамій, рэзанатар - пераклад і візуалізацыя структур дадзеных і іншыя. Можна адзначыць, што працяг майстар класаў прысвечаных вікідаце працягнецца.
--Mr. Zabej (размовы) 10:30, 1 лістапада 2017 (MSK)
13 кастрычніка[правіць зыходнік]
Прынялі ўдзел DobryBrat, Ihar Dorinel, Svetit, Da voli, KarlKori.
KarlKori распавёў пра свае ўражанні ад удзелу ў Вікі-Сустрэчы цэнтральнай і ўсходняй Еўропы ў Варшаве.
Вырашылі, што ў бліжэйшы час адбудуцца віківандроўкі (05-06.11.2017 — Гомель-Ветка, 02.12.2017 — вёскі і станцыі Маладзечанскага напрамку).
Падчас сустрэчы былі створаны артыкулы: Фуэртэ-дэ-Самайпата, Смаленская вуліца (Мінск).
--Ihar Dorinel (размовы) 12:28, 15 кастрычніка 2017 (MSK)
29 верасня[правіць зыходнік]
Сабраліся DobryBrat , Mr. Zabej , Ihar Dorinel. Гутарылі пра сустрэчу Вікімедый цэнтральнай і ўсходняй Еўропы. DobryBrat быў вельмі натхнёны і абяцаў зрабіць пісьмовую справаздачу. Крыху абмяркоўвалі, што можна рабіць разам у Беларускай Вікі-супольнасці, а тое ў розных краінах шмат чаго адбываецца, а вось у нас малавата. Тым часам Ihar Dorinel ствараў артыкул Патасі. --Svetit (размовы) 21:50, 30 верасня 2017 (MSK)