Віляка
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Віляка — горад, адміністрацыйны цэнтр Вілякскага краю Латвіі, раней у Балвскім раёне Латвійскай ССР і Латвіі (да 2009 г.). Паселішча на месцы Вілякі ўпершыню згадваецца ў пачатку XIII стагоддзя ў лівонскіх хроніках пад імем Марыенгаўзена, статус горада атрымаў у 1945 годзе.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размешчаны на паўночным усходзе рэспублікі, на паўднёвым беразе возера Вмляка, у 8 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Вэцумі па лініі Рыга — Пыталава. Горад размешчаны ў 246 км ад сталіцы краіны г. Рыга і ўсяго ў 6,5 км ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй (Пыталаўскі раён). Размешчаны ў вярхоўях р. Кіра (басейн р. Вялікая). Мясцовасць у акрузе забалочаная, лясістая. У горадзе размешчаны ільноперапрацоўчы і масларобны заводы.
Зноскі
- ↑ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā» (лат.)
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
- ↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)