Віталь Іванавіч Еўмянькоў
Віталь Іванавіч Еўмянькоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1976 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 2022 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік, выкладчык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Віталь Іванавіч Еўмянькоў (5 чэрвеня 1976, Магілёў — 25 снежня 2022, Магілёў) — беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, журналіст.
Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў МДУ. Служыў у арміі. Выкладчык МДУ (1999). Кандыдат філалагічных навук (2006). Абараніў дысертацыю па тэме «Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі XIX ст.». Працаваў на кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый. Гаварыў па-беларуску. Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры, асабліва часу Рэчы Паспалітай.
Выкладаў журналістыку. Рэдагаваў сайт city.mogilev.by і гарадскі партал mycity.by (2009—2012).
Напісаў мастацкія апавяданні, аповесць «Пялёсткі белай ружы», гістарычныя паэмы «Хоцімская вайна», «Філаматы». Друкаваўся ў магілёўскім гадавіку «Брама» і часопісе «Маладосць». Перакладаў з польскай мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Вясной 2021 звольнены з універсітэта па палітычных матывах (адначасова з Аляксандрам Агеевым і Ігарам Шарухам).
Памёр 25 снежня 2022 года.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 5 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 25 снежня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Журналісты Беларусі
- Перакладчыкі з польскай мовы