Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж (ВітДТК) | |
---|---|
Дата заснавання | 11 лістапада 1983 года |
Тып | прафесійна-тэхнічны каледж[d] |
Дырэктар | Тамара Пракопаўна Гарбуз |
Студэнтаў | 1691 |
Выкладчыкаў | 112 |
Размяшчэнне | Беларусь |
Адрас | г. Віцебск, 210017, вул.Гагарына, 41 |
vitgtk.belstu.by | |
Віцебскi дзяржаўны тэхналагічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Віцебску.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
11 лістапада 1983 года загадам Дзяржкамітэта БССР па прафесійна-тэхнічным адукацыі і Міністэрства прамбудматэрыялаў БССР № 129/117-К было створана «Віцебскае сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 163».
4 ліпеня 1984 года загадам Дзяржкамітэта па прафесійна-тэхнічнай адукацыі № 81 «Віцебскае сярэдняе ГПТВ № 163 будаўнікоў» рэарганізавана ў «Віцебскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 будаўнікоў».
23 лютага 1993 года загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 63 «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 будаўнікоў» было перайменавана ў «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 народных мастацкіх рамёстваў».
12 ліпеня 1994 года рашэннем выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў № 166 «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 народных мастацкіх рамёстваў» пераўтворана ў «Віцебскае вышэйшае прафесійнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў». Пачалася падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
У 1996 годзе пачаліся навучальныя заняткі ў новым чатырохпавярховым вучэбна-лабараторным корпусе.
У 1997 годзе ўведзена ў строй вучэбна-вытворчая майстэрня. У 1998 годзе пабудаваны будынак для навучальных майстэрняў дрэваапрацоўчай вытворчасці.
22 жніўня 2000 года загадам Міністэрства адукацыі № 371 статус установы адукацыі «Віцебскае вышэйшае прафесійна-тэхнічнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў» быў зменены на «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж».
30 лістапада 2001 года адбылося адкрыццё басейна.
27 снежня 2005 года загадам Міністэрства адукацыі № 371 статус установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж» быў зменены на «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж».
Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]
- Віктар Іосіфавіч Фядотаў (1983[1]—1985)
- Леанід Мікіціч Арэшанка (1985[1]—1989)
- Аляксандр Міхайлавіч Ласякін (1989[1]—2008[2])
- Ігар Леанідавіч Сарокін (2008[1]—2010)
- Тамара Пракопаўна Гарбуз (2010[1]—2015)
- Міраслаў Іванавіч Івашкевіч (2015[1]—2018)
- Валянціна Уладзіміраўна Юпатава (в.а. дырэктара (2018)[3], з 2019 — па цяперашні час)
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт ВітДТК
- Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь
- Куды паступаць?
- Абітурыент 2011 Архівавана 22 лістапада 2010.
- Адукацыйны партал Архівавана 14 жніўня 2018.
- Аўташкола ВітДТК