Гальярда
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/07/Galliard.jpg/200px-Galliard.jpg)
Гальярда (італ.: gagliarda, фр.: gaillarde — літаральна — вясёлая, бадзёрая) — старажытны танец раманскага паходжання.
Музычны памер трохдольны, тэмп умерана хуткі. Быў распаўсюджаны ў Еўропе ў канцы XV—XVII стст. Выконваўся пасля павольнай чатырохдольнай паваны; з гэтай пары кантрастных танцаў развілася інструментальная сюіта. У пачатку XVIII стагоддзя гальярда сустракаецца толькі як частка сюіты.