Ганс Зіглінг
Ганс Зіглінг | |
---|---|
ням.: Hans Siegling | |
Дата нараджэння | 24 лютага 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1975 |
Месца смерці |
|
Бацька | Вільгельм Зіглінг |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Нямеччына |
Род войскаў | паліцыя, пяхота, войскі СС |
Гады службы |
1935 — 1937 1939 — 1945 |
Званне | Оберштурмбанфюрар |
Камандаваў |
57-ы батальён дапаможнай паліцыі Брыгада дапаможнай паліцыі «Зіглінг» 30-я грэнадзёрская дывізія СС (2-я руская) 30-я грэнадзёрская дывізія СС (1-я беларуская) |
Бітвы/войны |
Другая сусветная вайна Польская кампанія Вялікая Айчынная вайна |
Ганс Зі́глінг (ням.: Hans Siegling; 24 лютага 1912, Графенвёр, Цюрынгія — пасля 1975) — нямецкі афіцэр, сябра СС, удзельнік Другой сусветнай вайны. Змагаўся з партызанамі ў Беларусі, пазней узначальваў розныя баявыя адзінкі, складзеныя пераважна з беларусаў. Самы паспяховы камандовец дапаможнай паліцыі ў нямецкай арміі[1].
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 24 лютага 1912 года ў сям’і школьнага кіраўніка Вільгельма Зіглінга (памёр у 1934 годзе), і яго жонкі Эмы (памерла у 1965 годзе).
1 сакавіка 1930 года ўступіў у НСДАП[2]. Да 30 верасня 1930 года быў таксама ў СА. У ліпені 1932 года ўступіў у шупа, дзе даслужыўся да капітана шупа. З-за службы ў паліцыі Зіглінг выйшаў з НСДАП, аднак вярнуўся ў яе 1 траўня 1933 года (№ 3 279 337)[3]. У паліцыі Ганс Зіглінг служыў да 1939 года з перапынкам на армейскую службу ў 1935—1937 гадах, якую скончыў у званні лейтэнанта рэзерву[1].
У Польскай кампаніі 1939 года Зіглінг камандаваў паліцыйнай ротай, якая ўваходзила ў айнзацгрупы[4]. У 1940 годзе ажаніўся[2]. У траўні 1941 года падаў заяву на ўступленне у СС. 25 лістапада 1941 года Зіглінг стаў сябром СС (№ 450 683) у званні гаўптштурмфюрара[3].
1939—1941[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Раманька, у 1939—1941 гадах Зіглінг кіраваў паліцыяй парадку ў адной з акругаў Генерал-губернатарства, а з лета 1941 года ўжо ў складзе ахоўнай паліцыі на тэрыторыі СССР[4].
Паводле ж Панамарэнкі, да моманту ўварвання ў СССР Зіглінг камандаваў 1-й ротай 3-га паліцыйнага батальёна і ваяваў з партызанамі ў Карынтыі[1].
Паводле Залескага, Ганс Зіглінг падчас вайны служыў у 7-м пяхотным палку[2]. У верасні-лістападзе 1941 года ён удзельнічаў у антыпартызанскіх аперацыях у Грэцыі[2]. На Ўсходні фронт Зіглінг трапіў у снежні 1941 года пасля перакіду туды яго батальёна.
Змаганне з партызанамі[правіць | правіць зыходнік]
У верасні 1942 года 1-я рота Зіглінга была выкарыстаная як кадровая аснова для стварэння ў Баранавічах 57-га ўкраінскага батальёна дапаможнай паліцыі, а сам Зіглінг узначаліў гэты батальён[1]. Да сярэдзіны 1944 года батальён пад яго камандаваннем ваяваў з партызанамі на тэрыторыі Беларусі і эпізадычна ўдзельнічаў у баях супраць РСЧА. Да лета 1944 года за спінай жаўнераў Зіглінга былі дзясяткі паспяховых антыпартызанскіх аперацыяў[1]. Сам Зіглінг выявіў сябе як таленавіты афіцэр і нярэдка непасрэдна ўдзельнічаў у планаванні і каардынаванні антыпартызанскіх аперацыяў. За ўдзел у аперацыі «Котбус» Зіглінг атрымаў Нямецкі крыж у золаце[1]. Удзельнічаў таксама ў аперацыях «Бліц», «Херман», «Ота».
Камандовец беларусаў[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 1944 года Зіглінг узначалыў толькі створаную брыгаду дапаможнай паліцыі. 1 жніўня 1944 года Ганс Зіглінг быў пераведзены ў войскі СС, а 18 жніўня і ягоная брыгада, якая стала 30-й грэнадзёрскай дывізіяй СС (2-й рускай). Як адзначаў Кастусь Акула, Зіглінг быў пад моцным уплываў рускіх афіцэраў, асабліва калішняга суслужыўца па 57-м батальёне маёра Вячаслава Мураўёва[5].
Падчас камандавання дывізіяй Зіглінг цалкам адмаўляў нацыянальнае пытанне, бо, на ягоную думку, яно раздзяляла дывізію, робячы яе слабой[6].
Францішак Кушаль пазней пісаў пра Зіглінга:[6]
На мяне рабіў ён уражанне чалавека маладога, недасьведчанага й няўстрыманага. Выплыў ён наверх толькі дзякуючы пратэкцыі. Кажуць, што нейкая бліжэйшая сувязь, ці сваяцтва лучыла яго з Гімлерам.
Падчас баёў у Францыі быў цяжка ранены[4].
Дывізія была няўстойлівая, з-за чаго 29 снежня 1944 года Ганс Зіглінг вызваліўся ад камандавання ёй[2], а ўжо 11 студзеня 1945 года быў выдадзены загад, паводле якога дывізія была расфармаваная 1 студзеня таго ж года[1].
10 лютага 1945 года Зіглінг узначаліў грэнадзёрскую брыгаду СС (1-ю беларускую), якая пазней была перайменаваная ў 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС (1-ю беларускую). Ганс Зіглінг заставаўся на чале дывізіі да красавіка 1945 года.
Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]
Пасля вайны Ганс Зіглінг жыў у Нёрдлінген-Кляйнердлінгене (Баварыя)[2], стаў прадпрымальнікам[3].
Званні[правіць | правіць зыходнік]
- 25 лістапада 1941 года — гаўптштурмфюрар СС[3].
- 20 красавіка 1944 года — штурмбанфюрар СС і маёр паліцыі[1].
- 14 жніўня 1944 года — оберштурмбанфюрар СС і оберст-лейтэнант паліцыі[1] (або падпалкоўнік шупа[2]).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «У памяць 1 кастрычніка 1938 года».
- Крыж «За ваенныя заслугі» 2-га класу з мячамі (15 чэрвеня 1942).
- Медаль «За Зімнюю кампанію на ўсходзе 1941—1942 гадоў», «Усходні медаль» (15 жніўня 1942).
- Жалезны крыж 2-го класса (6 студзеня 1943).
- Крыж «За ваенныя заслугі» 1-га класу з мячамі (20 красавіка 1943).
- Пяхотны штурмавы знак у серабры (21 чэрвеня 1943).
- Жалезны крыж 1-го класса (15 ліпеня 1943).
- Знак за раненне (10 студзеня 1944).
- Нямецкі крыж у золаце (11 красавіка 1944).
Таксама Ганс Зіглінг атрымаў 5 знакаў выдатнасці для ўсходніх народаў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і Роман Понамаренко. Эсэсовцы поневоле(руск.) // warspot.ru. — 21 марта 2019.
- ↑ а б в г д е ё Залесский К. А. СС. Охранные отряды НСДАП. — М.: Эксмо, 2005. — 672 с. — 5000 экз. — ISBN 5-699-09780-5.
- ↑ а б в г Stefan Klemp. «Nicht ermittelt». Polizeibataillone und die Nachkriegsjustiz. Ein Handbuch, стар. 87
- ↑ а б в Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 340.
- ↑ Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 266.
- ↑ а б Францішак Кушаль. Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі(бел. (тар.)) // Беларускі Гістарычны Агляд. — 1998.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Залесский К. А. СС. Охранные отряды НСДАП. — М.: Эксмо, 2005. — 672 с. — 5000 экз. — ISBN 5-699-09780-5.
- Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — Москва: «Вече», 2008. — 432 с. — (Военные тайны ХХ века). — ISBN 978-5-9533-1909-6.
- Stefan Klemp. «Nicht ermittelt». Polizeibataillone und die Nachkriegsjustiz. Ein Handbuch. 2. Auflage. Klartext Verlag, Essen 2011, ISBN 9783837506631
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Роман Понамаренко. Эсэсовцы поневоле(руск.) // warspot.ru. — 21 марта 2019.
- Нарадзіліся 24 лютага
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Цюрынгіі
- Памерлі ў 1975 годзе
- Асобы
- Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)
- Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Узнагароджаныя медалём «За зімовую кампанію на Усходзе 1941—1942»
- Узнагароджаныя знакам выдатнасці для ўсходніх народаў
- Узнагароджаныя знакам «За раненне» ў чорным
- Узнагароджаныя Штурмавым пяхотным знакам
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Оберштурмбанфюрары СС