Перайсці да зместу

Гарадоцкі сельсавет (Лунінецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадоцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лунінецкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кажан-Гарадок
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 616
Гарадоцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гарадо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Кажан-Гарадок.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дрэбскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3437 чалавек[3], з іх 99,0 % — беларусы, 0,6 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 2616 чалавек[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.