Гарады Гродзенскай вобласці
У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі[1]:
- Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь;
- гарады абласнога падпарадкавання — найбольш буйныя населеныя пункты (з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек), якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай;
- гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.
Карта размяшчэння гарадоў Гродзенскай вобласці[правіць | правіць зыходнік]
Гарады з насельніцтвам:
![]() |
— 200 000 і больш | ![]() |
![]() |
— ад 10 000 да 19 999 | |
![]() |
— ад 100 000 да 199 999 | ![]() |
— 9 999 і менш | ||
![]() |
— ад 20 000 да 49 999 |
Зялёным колерам пазначаны гарады, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.
Колькасць гарадоў і іх жыхароў[правіць | правіць зыходнік]
На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Гродзенскай вобласці Беларусі налічвалася 14 гарадоў, сярод якіх 1 горад абласнога падпарадкавання і 13 — раённага[2], у тым ліку:
Насельніцтва | Паселішчаў | Паселішчаў у працэнтах |
Жыхароў | Жыхароў у працэнтах |
---|---|---|---|---|
200 000 і больш | 1 | 7,14 % | 373 743 | 49,32% |
ад 100 000 да 199 000 | 1 | 7,14% | 101 616 | 8,62 % |
ад 20 000 да 99 000 | 4 | 28,57 % | 160 396 | 23,52 % |
ад 10 000 да 19 999 | 6 | 35,71 % | 79 986 | 10,10 % |
9 999 і менш | 3 | 21,43 % | 21 752 | 3,39 % |
Сума | 15 | 100,00 % | 737 493 | 100,00 % |
На 1 студзеня 2017 года было ўжо 15 гарадоў, у тым ліку 1 горад абласнога падпарадкавання і 14 — раённага[3].
Спіс гарадоў Гродзенскай вобласці[правіць | правіць зыходнік]
Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[4][5].
№ | Герб | Назва кірыліцай | Назва лацініцай | Раён | Колькасць жыхароў (перапіс, 2009) | Колькасць жыхароў (ацэнка, 2018) | Змена (2018 да 2009) | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
Гродна | Hrodna | Гродна | горад327 540 | 373 747 | +14,10% | |
2 | ![]() |
Ліда | Lida | Лідскі | 97 629 | 101 616 | +4,08% | |
3 | ![]() |
Слонім | Slonim | Слонімскі | 48 970 | 49 441 | +0,96% | |
4 | ![]() |
Ваўкавыск | Vaŭkavysk | Ваўкавыскі | 44 167 | 44 004 | ||
5 | ![]() |
Смаргонь | Smarhoń | Смаргонскі | 36 283 | 37 527 | +3,43 % | |
6 | ![]() |
Навагрудак | Navahrudak | Навагрудскі | 29 336 | 29 424 | +0,37 % | |
7 | ![]() |
Ашмяны | Ašmiany | Ашмянскі | 14 813 | 16 835 | +13,66 % | |
8 | ![]() |
Масты | Masty | Мастоўскі | 16 595 | 15 770 | −4,31 % | |
9 | ![]() |
Шчучын | Ščučyn | Шчучынскі | 15 042 | 15 475 | +2,62 % | |
10 | ![]() |
Астравец (горад з 2012) | Astraviec | Астравецкі | 8 285 | 10 878 | +31,31 % | |
11 | ![]() |
Скідзель | Skidzieĺ | Гродзенскі | 10 869 | 10 717 | −1,46 % | |
12 | ![]() |
Бярозаўка | Biarozaŭka | Лідскі | 10 835 | 10 311 | −4,85 % | |
13 | ![]() |
Іўе | Iŭje | Іўеўскі | 8 174 | 7 702 | −5,77 % | |
14 | ![]() |
Дзятлава | Dziatlava | Дзятлаўскі | 7 853 | 7 624 | −2,93 % | |
15 | ![]() |
Свіслач | Svislač | Свіслацкі | 6 886 | 6 426 | −5,88 % |
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021. Праверана 29 красавіка 2016.
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Гродненская область. (руск.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. Архівавана 31 снежня 2018. (руск.)
- ↑ Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Архівавана 30 чэрвеня 2016. (руск.)
- ↑ Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)