Гарэлец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Гарэлец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 270 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222826
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843014
Гарэлец на карце Беларусі ±
Гарэлец (Беларусь)
Гарэлец
Гарэлец (Мінская вобласць)
Гарэлец

Гарэ́лец[1] (трансліт.: Hareliec, руск.: Горелец) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 22 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 71 км ад Мінска, на рацэ Пціч.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1588 годзе сяло, шляхецкая ўласнасць у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Было ва ўласнасці Радзівілаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе былі карчма, 2 млыны, царква, маёнтак князя Дамініка Гераніма Радзівіла. Праз шлюб дачкі Дамініка Гераніма, Стэфаніі, Гарэлец перайшоў да Вітгенштэйнаў[2]. У 1854 годзе ўласнасць князя Пятра Вітгенштэйна.

Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года былі аднайменныя сяло, маёнтак і ўрочышча, у сяле быў хлебазапасны магазін. У 1912 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. На базе вучылішча была створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе было 24 вучні. З 1924 года да 1939 года і з 1954 года цэнтр Гарэлецкага сельсавета[3].

У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новы Гарэлец», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 7 лістапада 1942 года ў вёсцы з Гарэлец з нагоды гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся парад савецкіх партызан. Зладзілі парад члены 2-й Мінскай партызанскай брыгады. Удзельнічала ў парадзе каля 1200 чалавек: акрамя партызан, прысутнічалі насельнікі вёсак Гарэлец, Пясчанка, Ліпск. Працавала радыёўстаноўка, выйшаў 1-ы нумар газеты Рудзенскага падпольнага райкама партыі «В бой за Родину», пра парад таксама напісалі маскоўскія газеты. Пасля парада нямецкія войскі правялі аперацыю «Альберт II» у раёне вёскі Гарэлец[4]. Былі спалены 6 вёсак: Гарэлец, Ліпнікі, Пясчанка, Янка Купала, Ліпск, Ржышча. Пасля вайны вёска адноўлена.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска была цэнтрам Гарэлецкага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 38 двароў, 415 жыхароў
  • 1897 год — сяло, 62 двары, 362 жыхары; маёнтак, 13 жыхароў; урочышча, 7 жыхароў
  • 1908 год — 76 двароў, 440 жыхароў; маёнтак, 1 двор,5 жыхароў
  • 1917 год — 82 двары, 581 жыхар; маёнтак 1 двор,7 жыхароў
  • 1960 год — 482 жыхары
  • 1970 год — 113 двароў, 441 жыхар
  • 1996 год — 409 жыхароў, 148 двароў[6]
  • 2002 год —133 двары, 357 жыхароў
  • 2019 год — 270 жыхароў

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Крама
  • Аддзяленне сувязі
  • Механічная майстэрні

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Базавая школа

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бібліятэка
  • Дом культуры

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Фельчарска-акушэрскі пункт

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

музей
Музей.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. SgKP 1882, с. 124.
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 36.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]