Перайсці да зместу

Геранім Віхерт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геранім Віхерт
польск.: Hieronim Wichert
лац.: Hieronimus Wichert
Дата нараджэння 28 верасня 1734(1734-09-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 1816(1816-09-07) (81 год)
Месца смерці
Род дзейнасці святар
Месца працы

Геранім Віхерт (польск.: Hieronim Wichert, лац.: Hieronimus Wichert; 28 верасня 1734, Беларусь — 7 верасня 1816, Орша) — дзеяч каталіцкага касцёла і Таварыства Ісуса, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса у Вільні 14 жніўня 1751 г. Высвечаны на ксяндза ў Варшаве ў 1762 г. У 1764—1772 гг. выкладаў і прапаведаваў у Драгічыне і Слуцку. У 1772—1773 гг. быў суперыёрам езуіцкай місіі ў Магілёве[1].

Пасля скасавання Таварыства Ісуса папам Кліментам XIV (1773) застаўся на Беларусі і працягнуў сваю ордэнскую дзейнасць. У 1773—1779 гг. — суперыёр місіі, а з 1779 па 1784 гг. — рэктар Магілёўскага езуіцкага калегіума. На ІІ Полацкай кангрэгацыі Таварыства Ісуса выконваў функцыі сакратара, а пасля ўваходзіў у склад камісіі, якая была павінна рэфармаваць езуіцкія навучальныя ўстановы ў адпаведнасці з законамі Расійскай імперыі[1]. У 1785—1786 гг. — суперыёр місіі ў Расне[2].

З 1786 па 1799 і з 1803 па 1809 гг. — рэктар Аршанскага езуіцкага калегіума. У 1799—1803 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. Асістэнт генеральнага вікарыя (1786—1809) і асістэнт генерала Таварыства Ісуса Тадэвуша Бжазоўскага (1809—1816)[2]. З 30 ліпеня па 10 кастрычніка 1802 г. — генеральны вікарый Таварыства Ісуса[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.