Гола (народ)
Гола (Gola, Gula) | |
Фота 1906 г.
| |
Агульная колькасць | 228 тыс. (2014 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Ліберыя — 216 тыс. Сьера-Леонэ — 12 тыс. |
Мова | гола |
Рэлігія | культ продкаў, анімізм, іслам |
Блізкія этнічныя групы | лімба, джола |
Гола, гулу — народ у Заходняй Афрыцы. Жывуць пераважна ў Ліберыі (паміж рэкамі Сент-Пол і Мано) і ў прылеглых раёнах Сьера-Леонэ. Колькасць 228 тыс. чалавек, з іх у Ліберыі 216 тыс. чалавек[1].
Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Падзяляюцца на групы: гобла, дэнг, конгбаа, сенэ, тэгу і інш. Блізкія да мендэ. Гавораць на мове гола заходне-атлантычнай групы нігер-кардафанскай сям'і. Большасць вернікаў гола спавядае іслам, аднак многія прытрымліваюцца традыцыйных вераванняў. Гола засяляюць частку лесу Цэнтральнай Заходняй Атлантычнай вобласці (Warren 1962: 505).
Культура і побыт[правіць | правіць зыходнік]
Асноўны занятак - ручное падсечна-агнявое земляробства (рыс, арахіс, маніёк, кукуруза, батат, ямс); вырошчваюць бананы і алейную пальму, разводзяць буйны і дробны рагатую жывёлу. Развіта разьба па дрэве (посуд, грабяні, упрыгажэнні, статуэткі). Важную ролю граюць таемныя саюзы (мужчынскі саюз Пора і інш.)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Vogel S., People of Wood: Baule Figure Sculpture // «Art Journal», Vol. 33, No. 1 (Autumn, 1973), pp. 23-26
- Warren L. D’Azevedo, Common Principles of Variant Kinship Structures among the Gola of Western Liberia, American Anthropologist, New Series, Vol. 64, No. 3, Part 1 (Jun., 1962), pp. 504—520
- Warren L. d’Azevedo, Uses of the past in Gola Discourse // «The Journal of African History», Vol. 3, No. 1(1962), p.12