Гомельскае таварыства ўрачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гомельскае таварыства ўрачоў, Таварыства гомельскіх урачоў. Дзейнічала ў 18981900 гг. Ставіла за мэту вывучэнне санітарнага стану Гомельскага павету, складанне яго медыцынскай тапаграфіі і санітарнай карты, высвятленне прычын і адшуканне спосабаў прадухілення эпідэмічных і іншых хвароб, збор і навуковую распрацоўку статыстычных звестак аб стане здароўя і смяротнасці насельніцтва павета, пашырэнне медыка-санітарных ведаў і інш. Заснавальнік і старшыня — доктар медыцыны Дз. Кастрыцкі. Распушчана міністрам унутраных спраў нібыта па прычыне парушэня статута, фактычна з-за непрымальнага для ўлад нацыянальнага складу таварыства (колькаснай перавагі яўрэяў).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Молчанов, А.П. Новые материалы из истории возникновения медицинских обществ Белоруссии // Здравоохранение Белоруссии. – 1969. – № 5. – С.