Гомельскі рабочы саюз барацьбы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гомельскі рабочы саюз барацьбы. Дзейнічаў у Гомелі з вясны да канца 1898 г. Створаны ў выніку пераходу Гомельскай сацыял-дэмакратычнай групы да масавай агітацыі. У яго склад уваходзіў Гомельскі рамесніцкі рабочы саюз. Узнчальваў П.У.Карповіч, у кіруючую групу ўваходзілі Л.Драгунскі, Н.Гезенцвей, М.Слобадаў, Х.Файнштэйн. Меў праграму — «статут руху», у якой канчатковай мэтай абвешчаны «калектывізм» (сацыялізм), а бліжэйшай — заваяванне палітычных свабод. 1(13) мая 1898 г. саюз арганізаваў за горадам першамайскую сходку 250 рабочых. Саюз паступова пашыраў уплыў на рабочых чыгуначных майстэрняў і прадпрыемстваў горада. Пад яго кіраўніцтвам праведзены эканамічныя стачкі шаўцоў, краўцоў, шчаціншчыкаў і інш. Саюз падтрымліваў цесныя сувязі з Кіеўскім камітэтам РСДРП, неаднаразова адхіляў прапановы лідараў Бунда аб уступленні ў іх арганізацыю. З канца 1898 г. кіруючая група саюза стала называцца Гомельскім камітэтам РСДРП.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гомельскі рабочы саюз барацьбы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 76 — 77. — ISBN 985-11-0041-2.