Гусіна (вёска, Краснінскі раён)
Вёска
Гусіна
|
Гусіна[1] (руск.: Гу́сино) — вёска ў Краснінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гусінскага сельскага паселішча.
У вёсцы размешчана чыгуначная станцыя Гусіна на лініі Смаленск — Орша.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядома з часоў Рэчы Паспалітай пад назвай Гусценіа[крыніца?]. У 1905 г. аб чыгуначнай станцыі Гусіна гаворыцца як аб вялікім перавалачным пункце дроў і лясных матэрыялаў (700 тыс. пудоў)[2]. Да 1917 г. належала да Аршанскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, развівалася як паселішча гандляроў і рамеснікаў пры чыгуначнай станцыі.
З 1919 года тэрыторыя ў складзе РСФСР. Паводле перапісу 1923 г. Гусіна — пасёлак гарадскога тыпу Смаленскага павета з насельніцтвам 546 чал., з іх 70% насельніцтва яўрэйскай нацыянальнасці; рускай — 22%, беларускай — 6% і іншых — 2%[2]. З 1929 г. паселішча ў складзе Краснінскага раёна.
У гады Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[3]. У ліпені 1941 г. на поўдзень ад пасёлка савецкая 57-ая танкавая дывізія вяла абарончыя баі ля пераправы цераз Дняпро. У перыяд акупацыі дзейнічала падпольная група[2].
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ а б в krasniy.admin-smolensk.ru
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.