Гісторыя Візантыі
Appearance
Гісторыя Усходняй Рымскай імперыі. Традыцыйна, пачаткам гісторыі Візантыйскай імперыі лічыцца валадаранне першага рымскага імператара-хрысціяніна Канстанціна. Гэты час прынёс істотныя змены ў парадку рэчаў: хрысціянства набыло значна большую вагу ў грамадскім жыцці Рымскай імперыі, сталіца была перанесена з Рыму ў Канстанцінопаль. Але заканадаўчая, палітычная, эканамічная, вайсковая структуры заставаліся пэўны час амаль такімі самымі. Нават форма хрысціянства ў Візантыйскай імперыі набыла шмат істотных прыкмет грэка-рымскай культуры. Канцом гісторыі Візантыйскай імперыі стала падзенне Канстанцінопалю ў 1453.
Храналогія[правіць | правіць зыходнік]
Утварэнне хрысціянскай імперыі (300—527)[правіць | правіць зыходнік]
- 306 — 337: Валадаранне Канстанціна.
- 325: Нікейскі сабор.
- 378: Параза Заходняй Рымскай імперыі пад Адрыянопалем.
- 410: Візіготы разрабоўваюць Рым.
- 354 — 430: Жыццё і дзейнасць Аўгусціна Гіпонскага.
- 455: Вандалы разрабоўваюць Рым.
- 476: Скінуты з пасады апошні рымскі імператар Захаду Ромул Аўгуст.
Аднаўленне Рымскай імперыі на ўсходзе (527—1056)[правіць | правіць зыходнік]
- 527 — 565: Валадаранне Юстыніяна.
- 532 — 537: Збудаваны Сафійскі сабор.
- 568: Напад ламбардаў на Італію.
- 680: Монафізіцтва абвешчана неправаслаўным.
- 690-ыя: Захоп мусульманамі Паўночнай Афрыкі.
- ~858 — 867: Місіянерства Св. Кірыла і Мяфодзія.
- 867 — 1056: Валадаранне Македонскай дынастыі.
- 988: Хрышчэнне Кіеўскай Русі.
Заняпад Візантыйскай імперыі (1056—1453)[правіць | правіць зыходнік]
- 1071: Параза Візантыі пад Манзікертам.
- 1204: Канстанцінопаль заняты крыжакамі.
- 1261: Вызваленне Канстанцінопаля ад крыжакоў.
- 1453: Аблога і падзенне Канстанцінопаля.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гісторыя Візантыі
Артыкул занадта кароткі |