З 2020 года пачаў выступаць за дубль мазырскай «Славіі», у верасні 2020 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. У канцы 2022 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды мазыран. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 лістапада 2022 года ў матчы апошняга тура супраць магілёўскага «Дняпра» (5:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме.