Дзмітрый Міхайлавіч Лісаковіч
Поўнае імя | Дзмітрый Міхайлавіч Лісаковіч | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 кастрычніка 1999[1] (24 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 167 см | ||||||||||||||||||
Вага | 67 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Тарпеда-БелАЗ | ||||||||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера (міні-футбол)[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Дзмітрый Лісаковіч (нар. 10 кастрычніка 1999, Мінск[3]) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец уздзенскага футбола, у маладым узросце трапіў у салігорскі «Шахцёр», але на дарослым узроўні так за яго і не згуляў. У 2015 годзе гуляў за «Узду» ў Другой лізе, сезон 2016 прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2017 года далучыўся да дубля сталічных «Крумкачоў». У ліпені 2017 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Крумкачы» пакінула шмат ігракоў, і Дзмітрый быў пераведзены ў асноўны склад. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 ліпеня 2017 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
У студзені 2018 года праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[4]. Тым часам «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2018, і Дзмітрый зноў далучыўся да другалігавай «Узды», дзе стаў адным з лідараў і капітанам каманды.
У жніўні 2018 года стаў іграком мінскага «Тарпеда»[5]. У сезоне 2018 гуляў выключна за дубль аўтазаводцаў, а да сезона 2019 рыхтаваўся з асноўнай камандай. 19 мая 2019 года ўпершыню згуляў за «Тарпеда» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:1). У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда», а ў жніўні падпісаў трохгадовы кантракт з міні-футбольным клубам «Сталіца»[6].
Са студзеня 2021 года трэніраваўся з «Іслаччу», якая ў лютым аформіла пераход паўабаронцы[7]. Спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, а ў сезоне 2022 ужо рэгулярна гуляў у аснове, з лета 2022 года стаў капітанам каманды.
У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[8] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з жодзінскім клубам[10].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | Д3 | Узда | 26 | 2 | |
2017 | Д1 | Крумкачы | 7 | 0 | |
2018 (1) | Д3 | Узда | 12 | 3 | |
2018 (2) | дубль | Тарпеда | 10 | 2 | |
2019 (1) | Д1 | Тарпеда | 6 | 1 | |
2021 | Д1 | Іслач | 17 | 0 | |
2022 | Д1 | Іслач | 28 | 2 | |
2023 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 23 | 1 |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Dmitri Lisakovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Dmitrij-Lisakovich-544&season=2023MEN
- ↑ На больничном. Братец Лисакович (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2022. Праверана 11 студзеня 2023.
- ↑ Дмитрий Лисакович не подошел "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (20 студзеня 2018). Праверана 11 студзеня 2023.
- ↑ Ряды минского "Торпедо" пополнил Дмитрий Лисакович (руск.). football.by (1 жніўня 2018). Праверана 11 студзеня 2023.
- ↑ Дмитрий Лисакович подписал контракт с чемпионом Беларуси по мини-футболу (руск.). football.by (1 жніўня 2019). Праверана 11 студзеня 2023.
- ↑ "Ислочь" выкупила у футзальной "Столицы" трансфер Дмитрия Лисаковича (руск.). football.by (23 лютага 2021). Праверана 11 студзеня 2023.
- ↑ Дмитрий и Руслан Лисаковичи расстаются с "Ислочью" (руск.). football.by (4 студзеня 2023). Праверана 4 студзеня 2023.
- ↑ Футбол. Дмитрий Лисакович перешел в "Торпедо"-БелАЗ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (11 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2023. Праверана 11 студзеня 2023.
- ↑ Дмитрий Лисакович продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (14 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.