Дзівасы
Вёска
Дзівасы
| ||||||||||||||||
Дзівасы (руск.: Дивасы) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на паўночны захад ад Смаленска ля аўтадарогі M1. Насельніцтва — 465 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Дзівасаўскага сельскага паселішча.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Асфальтабетонны завод, АТ «імя Мічурына» (был. сўх. імя Мічурына), АТ «Расбелдарбуд», ДРБУ аўтадарогі «Беларусь».
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Па паўночнай ускраіне вёскі праходзіць федэральная аўтамабільная дарога М1 «Беларусь». Дзівасы звязаны са Смаленскам прыгарадным аўтобусным маршрутам №131.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Абеліск на брацкай магіле воінаў Савецкай Арміі, загінулых у 1941 - 1943 гг.