Дом Гальперына — Івенскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Гальперына — Івенскага

53°54′06″ пн. ш. 27°32′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Гальперына — Івенскага — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 32. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Графічны ліст з праекта 1881 года.

У XVIII — першай палове XIX стагоддзяў на гэтым пляцы знаходзіліся будынкі мінскага кляштара рахітаў, заснаванага ў 1752 годзе. У 1824 годзе кляштар рахітаў быў зачынены, а яго маёмасць перададзена мінскаму кляштару баніфратаў[1].

Пасля 1832 года зямельны пляц разам з будынкамі перайшоў ва ўласнасць горада. Да сярэдзіны XIX стагоддзя ўсе пабудовы былога кляштара рахітаў былі разбураны, а яго тэрыторыя паступова забудавана жылымі дамамі[1].

Падчас вялікага пажару 1881 года забудова, якая існавала на гэтым зямельным пляцы моцна пацярпела. Пасля пажару мінскі мешчанін Гальперын аднавіў двухпавярховы мураваны дом, які выходзіў на Койданаўскую вуліцу[1].

Гэта быў двухпавярховы складаны ў плане будынак. Асноўны аб’ём быў накрыты двухсхільным дахам, аддзелены ад сцяны прафіляваным карнізам. Галоўны фасад быў падзелены на ярусы прафіляванай цягай і аформлены плоскімі лапаткамі. Прамавугольныя аконныя і дзвярныя праёмы першага паверха мелі прафіляваныя ліштвы. Лучковыя вокны другога паверха былі аздоблены сандрыкамі. На тэрыторыі пляца акрамя комплексу гаспадарчых пабудоў знаходзіўся вялікі сад, які выходзіў на Койданаўскую вуліцу[1].

У канцы XIX стагоддзя ўладальнікам гэтага будынка стаў мінскі мешчанін Пейсах Гальперын. У пачатку XX стагоддзя гэтая маёмасць перайшла ва ўласнасць мінскага мешчаніна Шымона Івенскага. Паводле інвентарызацыі 1910 года ўсе памяшканні будынка выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры[1].

Пасля 1920 года быў нацыяналізаваны, выкарыстоўваўся пад жылыя камунальныя кватэры. У гады Другой сусветнай вайны былы дом Гальперына не пацярпеў і да канца XX стагоддзя на першым і другім паверхах будынка былі жылыя кватэры[1].

Будынак у час рэканструкцыі

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]