Дом Ханіна
Славутасць | |
Дом Ханіна | |
---|---|
| |
53°53′58″ пн. ш. 30°20′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Дата пабудовы | канец XIX стагоддзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом Ханіна — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Першамайскай вуліцы, 19.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Двухпавярховы дом з цэглы пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя як жылы. Належыў Ханіну. Ніжнія паверхі займалі гандлёвыя крамы. У двары размяшчаўся дом Сабалеўскага, дзе мелася друкарня Якава Натанавіча Падземскага, арандатарамі якога былі Шыфрын, Каган, Ліберман. Тут друкаваліся кнігі на рускай, польскай, беларускай мовах. У 1924 годзе будынак нацыяналізаваны. Верхні паверх выкарыстоўваўся як жылы, на ніжнім з савецкіх часоў размясцілася цырульня «Юнацтва» і гандлёвыя ўстановы[1].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Ханіна