Дом Юхновіча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дом Юхновіча — крайні злева будынак[крыніца?].

Дом Юхновіча[1] — колішні будынак у Мінску на рагу вуліц Падгорнай (цяпер вул. К. Маркса) і Петрапаўлаўскай (цяпер вул. Энгельса), 38/34. Разбураны падчас Другой сусветнай вайны. Цяпер на месцы будынка г. зв. Дом пісьменнікаў, пабудаваны ў 1951—1953 гадах (арх. Авель Брэгман)[1].

Дом Юхновіча пабудаваны ў канцы XIX ст. Памяшканні выходзілі на невялікі ўнутраны двор, перакрыты зашклёным ліхтаром.

На першым паверху размяшчалася бюро грамадзянскіх інжынераў «Гай, Свянціцкі & Co», якое распрацоўвала эскізы, праекты, планы, каштарысы гарадскіх, дачных і сельскагаспадарчых пабудоў, здзяйсняла тэхнічны нагляд, будавала гаспадарчым спосабам, давала тэхнічныя кансультацыі.[2]

Таксама ў будынку была кантора першага ў горадзе платнага гаража «Мінск-аўтамабіль», які належаў інжынеру Зыгмунту Свянціцкаму, займаўся тэхнічным абслугоўваннем, пракатам, продажам легкавых аўтамабіляў і запчастак[1], першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі станцыя тэхнічнага абслугоўвання[3].

Зноскі