Доўгае (возера, Віцебскі раён)
Доўгае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,85 км |
Шырыня | 0,12 км |
Плошча | 0,12 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,85 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,95 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
До́ўгае — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса, за 20 км на поўдзень ад Віцебска, каля вёскі Зазыбы 1-я (Зазыбы-Любашкоўскія).
Плошча паверхні возера 0,12 км2. Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,12 км, даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Плошча вадазбору 3,95 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, у паўднёвай частцы да 4 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, на поўначы возера зліваюцца са схіламі катлавіны.
Злучана ручаём з Дыманоўскім возерам, на паўночным захадзе выцякае ручай у Лучосу.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Витебск: План города. Витебский район: Карта / Редактор: В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Доўгае возера Архівавана 14 жніўня 2013.