Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому | |
---|---|
альтэрн.: Доўгая дарога дадому | |
Жанр | аповесць |
Аўтар | Васіль Быкаў |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 2002 |
Дата першай публікацыі | 2002 |
Доўгая дарога дадому — кніга ўспамінаў беларускага пісьменніка Васіля Быкава, выдадзеная ў 2002 годзе. Другое выданне — 2004 год.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пра яго асабістыя перажыванні за амаль 70 гадоў яго насычанага жыцця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменнік расказвае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадска-палітычным і культурным працэсам, якія адбываліся ў Беларусі на яго вачах. Быкаў прапануе досвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменніка, выказвае свае думкі аб далейшым развіцці краіны.
Аўдыё[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2010 годзе ў серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла аўдыёкніга «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому». «Доўгая дарога дадому» гучыць у аўтарскім выкананні. Запіс быў зроблены ў 2002 годзе ў Празе[1].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому, аўдыёкніга