Перайсці да зместу

Дрэст I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дрэст I
англ.: Drest I of the Picts
Кароль піктаў
V стагоддзе
Папярэднік Таларк
Пераемнік Таларк I

Нараджэнне V стагоддзе
Смерць невядома

Дрэст I (V стагоддзе) — легендарны кароль піктаў. Згадваецца ў «Хроніцы піктаў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хроніка апавядае пра тое, што Дрэст кіраваў сто гадоў і атрымаў сто перамог у бітвах[1]. Аднак гэта разглядаецца як легенда, а не факт. У «Хроніцы піктаў» таксама сцвярджаецца, што Святы Патрык прыбыў у Ірландыю ў дзевятнаццаты год кіравання Дрэста ў сярэдзіне V стагоддзя. Нехтан I быў высланы Дрэстам у Ірландыю. Іаан Фордунскі пісаў, што Дрэст кіраваў сорак пяць гадоў у часы Паладыю[2].

Пасля смерці Дрэста I каралём піктаў стаў Таларк I.

Зноскі

  1. Варыянт: «Жыў сто гадоў і перамагаў у ста бітвах».
  2. Fordun, IV, x.