Недалёка ад прыпыначнага пункта размяшчаюцца дзіцячыя аздараўленчыя лагеры: «імя Гастэлы», «Энергетык», «Дзяржынец», «Сасновы бор» і іншыя. Таксама знаходзяцца садовыя таварыствы: «Ніва-2», «Здароўе», «Экран», «Адрэта» і іншыя. У 500 кроках ад станцыі праходзіць шаша Р28 Мінск—Маладзечна, па якой ходзяць прыгарадныя аўтобусы і маршруткі на Мінск.