Казіная воўна
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/Pygora_predye.jpg/250px-Pygora_predye.jpg)
Казіная воўна — тэкстыльны матэрыял, выраблены з поўсці свойскіх коз.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шэрснае покрыва ў коз шэрсных парод складаецца з аднародных валокнаў, якія ўтвараюць коскі даўжынёй 15—18 см, у пуховых і малочных — з восцяў і пуху. Настрыг воўны 3—6 кг, начос пуху з пуховых коз да 0,5 кг. Казіны пух — прамысловая сыравіна, найтанчэйшае валакно жывёльнага паходжання, якому ўласцівы высокія прадзільныя і валкоўныя якасці, лёгкасць, эластычнасць, адносная трываласць і малая цеплаправоднасць. З яго вырабляюць хусткі, ажурныя шалі «павуцінка», паланціны і інш. У сумесі з тонкай мерыносавай воўнай і ў чыстым выглядзе казіны пух можна выкарыстаць на выраб трыкатажу і фетру лепшых гатункаў. Для аднароднай паўтонкай воўны (махер) коз ангорскай пароды характэрна трываласць, пругкаць, люстрынавы бляск, эластычнасць.
Стрыжка[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/%D7%90%D7%9C%D7%95%D7%9E%D7%95%D7%AA_-_%D7%92%D7%96_%D7%94%D7%A6%D7%90%D7%9F-JNF009159.jpeg/250px-%D7%90%D7%9C%D7%95%D7%9E%D7%95%D7%AA_-_%D7%92%D7%96_%D7%94%D7%A6%D7%90%D7%9F-JNF009159.jpeg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/83/Cashmeregoat_shearing.png/250px-Cashmeregoat_shearing.png)
Незадоўга да стрыжкі коз падрыхтоўваюць. Ім выдаляюць моцна забруджаныя ўчасткі поўсці з каўтунамі, лінялымі валасамі. Нарыхтоўшчыкі стрыгуць коз на асабістых гаспадарках або на фермерскіх прадпрыемствах. Стрыжку праводзяць ручнымі ці электрычнымі нажніцамі. Руно зразаюць каля скуры. Важна сачыць, каб яно было аднароднай даўжыні[1].
Пры ўважлівым доглядзе і дбайнай племянной працы праводзіць стрыжку коз можна два разы на год. Каб козы не захварэлі, іх трэба стрыгчы ў цёплае надвор’е, альбо даць ім цёплае памяшканне[1].
Нельга затрымліваць стрыжку коз. Гэта прывядзе да пагаршэння якасці воўны і страты пуху[1].
З буйных казлоў можна састрыгчы да 6 кг сыравіны ў год, гадавы настрыг з матак звычайна складае 1,5—2,5 кг[1].
Будова[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/Mongolian_factory_worker_with_cashmere.jpg/250px-Mongolian_factory_worker_with_cashmere.jpg)
Казіная поўсць па будове не падобная на авечую. У ёй ёсць пуховыя, пераходныя і восцевыя валокны[1]. Лускаваты пласт моцна злучаецца з коркавым, пры гэтым асобныя лускавінкі злучаныя адна з адной. Дзякуючы гэтаму казіная воўна валодае адмысловым бляскам, пругкасцю, эластычнасцю і трываласцю. Яе валокны нашмат трывалей валокнаў авечай. Казіная воўна згортваецца і прадзецца горш, чым авечая.
Віды казінай воўны[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Mohairgarn.jpg/250px-Mohairgarn.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/Painted_lace_weight_yarn%2C_alpaca%2C_silk_and_cashmere_2.jpg/250px-Painted_lace_weight_yarn%2C_alpaca%2C_silk_and_cashmere_2.jpg)
Казіная воўна атрымліваецца з разнастайных парод свойскіх коз, пераважна шэрснага кірунку. Найлепшымі відамі казінай воўны з’яўляюцца воўна ангорскай казы , званая таксама махерам, і воўна кашмірскай козы[2].
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
З казінай воўны вырабляюць розныя прадметы адзення, такія як: хусткі, кофты і світары , шкарпэткі, шалікі. Таксама з воўны вырабляюць дываны[1]. З больш якаснай сыравінай вырабляюць пражу. Грубейшыя віды поўсці выкарыстоўваюць у вытворчасці пэндзляў, шчотак, лямцавых вырабаў (напрыклад, валёнак, вусцілак) і нават рамянёў ГРМ[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Отличие козьего пуха от шерсти (руск.)
- ↑ Козья шерсть (руск.)
![]() |
Казіная воўна на Вікісховішчы |
---|